Экватарыяльнае проціцячэнне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Экватарыяльнае проціцячэнне (Міжпасатнае проціцячэнне) - паверхневыя кампенсацыйныя цячэнні ў нізкіх шыротах акіянаў паміж Паўночным Пасатным і Паўднёвым Пасатным цячэннямі. Развіваюцца ў штылявой зоне ў выніку мерыдыянальнай неўранамернасці ветравога поля. Напрамак з захаду на ўсход. У Атлантычным і Ціхім акіянах размешчаны на 3-10° паўночнай шыраты, у Індыйскім акіяне - на 9-10° паўднёвай шыраты. У асобных выпадках назіраюцца да глыбіні 300 м.