![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b8/Des_hommes_au_travail.jpg/640px-Des_hommes_au_travail.jpg&w=640&q=50)
Эканоміка Бурундзі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бурундзі адносіцца да ліку найменш развітых краін свету. ВУП на душу насельніцтва (нават разлічаны па ППЗ) не перавышае 1000 долараў ЗША. Каля 90 % эканамічна актыўнага насельніцтва занята ў сельскай гаспадарцы. Часам здараецца, што жыхары бедных аграрных краін задаволены сваім жыццём, але гэта не пра Бурундзі: у 2018 краіна заняла апошняе месца ў сусветным рэйтынгу шчасця.[1]
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b8/Des_hommes_au_travail.jpg/640px-Des_hommes_au_travail.jpg)
Грашовая адзінка — бурундзійскі франк (каля 3000 бурундзійскіх франкаў за 1 долар ЗША ў верасні 2020)[2]. Бурундзі з’яўляецца членам Афрыканскага Саюза. У 2009 увайшла ў склад Усходне-Афрыканскай Супольнасці, што ўзмацніла сувязі з суседзямі.[3]