Эдынбург
горад у Вялікабрытаніі, сталіца Шатландыі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Эдынбу́рг (англ.: і скотс: Edinburgh [ˈɛdɪnb(ə)rə], шатл. гэл.: Dùn Èideann [tuːn ˈeːtʃən]) — сталіца і другі па велічыні горад Шатландыі, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай вобласці.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Размешчаны на ўсходнім узбярэжжы Шатландыі (тэрыторыя Сярэднешатландскай нізіны) на паўднёвым беразе заліва Фёрт-оф-Форт. Сталіца Шатландыі з 1437 года.
У горадзе знаходзіцца Эдынбургскі ўніверсітэт — адна з галоўных вышэйшых навучальных устаноў краіны. Раёны Эдынбурга — Стары горад і Новы горад — у 1995 годзе былі занесены ЮНЕСКА ў спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны. Па выніках перапісу насельніцтва 2001 года, насельніцтва Эдынбурга складае 468 070 чалавек.
У жніўні ў горадзе праводзіцца найбуйнейшы ў свеце штогадовы Эдынбургскі фестываль, у рамках якога ці адначасова праходзіць некалькі тэматычных фестываляў. У гэты перыяд насельніцтва горада падвойваецца з-за наплыву турыстаў. У цэлым Эдынбург прыцягвае каля 13 млн турыстаў штогод, з'яўляючыся такім чынам другім па папулярнасці (пасля Лондана) турыстычным кірункам Вялікабрытаніі.