Эдуард Спаведнік
кароль Англіі (1042—1066) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Эдуа́рд Спаве́днік (англ.: Edward the Confessor; каля 1003 — 5 студзеня 1066) — перадапошні англасаксонскі англійскі кароль (з 1042 года) і апошні прадстаўнік Уэсекскай дынастыі на англійскім стальцы.
Эдуард Спаведнік | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: Edward the Confessor | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Хардэкнуд | ||||||
Пераемнік | Гаральд II Годвінсан | ||||||
Нараджэнне |
не раней за 1003 і не пазней за 1005 |
||||||
Смерць |
5 студзеня 1066 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Уэсекская дынастыя | ||||||
Бацька | Этэльрэд Неразумны[1][2] | ||||||
Маці | Эма Нармандская[1][2] | ||||||
Жонка | Edith of Wessex[d][2][3] | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Адукацыя | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Яго ўладарства адзначана аслабленнем каралеўскай улады ў краіне і ўсеўладдзем магнатаў, а таксама дэзынтэграцыяй англасаксонскага грамадства і аслабленнем абараназдольнасці дзяржавы. Гэтыя фактары, спалучаныя з арыентацыяй караля на Нармандыю, палегчылі Вільгельму Заваёўніку падпарадкаванне Англіі неўзабаве па смерці Эдуарда ў 1066 годзе.
Эдуард Спаведнік даваў вялікую ўвагу прапагандзе хрысціянскай дабрадзейнасці і аскетызму, за што пазней быў кананізаваны і да цяперашняга часу шануецца як святы каталіцкай царквы, а таксама як мясцовашанаваны святы — Суражскай епархіяй Рускай праваслаўнай царквы[4].