From Wikipedia, the free encyclopedia
Эдуарда Оскар Каман’ё (ісп.: Eduardo Óscar Camaño; нар. 17 чэрвеня 1946 года, Буэнас-Айрэс) — аргенцінскі палітык, які выконваў абавязкі прэзідэнта Аргенціны з 30 снежня 2001 па 2 студзеня 2002 года.
Эдуарда Каман’ё | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ісп.: Eduardo Camaño | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Адольфа Радрыгес Саа | ||||||
Пераемнік | Эдуарда Дуальдэ | ||||||
Нараджэнне |
17 чэрвеня 1946[1] (78 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Аўтограф | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Каман’ё служыў мэрам акругі Кільмес ў 1987—1991 гадах. Да 2007 года быў дэпутатам парламента Аргенціны ад правінцыі Буэнас-Айрэс . Быў лідарам большасці ніжняй палаты парламента Аргенціны з 2001 года. У выніку адстаўкі Адольфа Радрыгеса Саа і Рамона Пуэрта ён узначаліў выканаўчую ўладу.
У наступныя гады стварыў перанісцкай блок з Эдуарда Дуальдэ, які знаходзіўся ў апазіцыі да прэзідэнта Нестара Кіршнера. У 2007 годзе зноў прэтэндаваў на месца ў парламенце, на гэта раз па спісе антыкіршнераўскага блока. Аднак прайграў Рыкарда Кукавільё, прадстаўніку Грамадзянскай кааліцыі.
Пасля Каман’ё стаў старшынёй нацыянальнага савета Хустысіялісцкай партыі, што зрабіла яго лідарам партыі разам з Дуальдэ і Кіршнерам. У 2008 годзе, калі Кіршнер узяў на сябе кіраўніцтва партыі, ён прапанаваў Каман’ё і Дуальдэ кіруючыя пасады, што магло аб’яднаць варожа настроеныя адзна да адной фракцыі партыі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.