беларускі музычны альбом From Wikipedia, the free encyclopedia
«Эдельвейс» (бел.: Эдэльвейс) — другі студыйны альбом беларускага гурта электроннай музыкі «Drezden», які выйшаў 3 снежня 2019 года[2].
13 лістапада 2019 года быў прадстаўлены першы кліп і загалоўны сінгл «Эдельвейс» з альбома. Аўтарам відэакліпа стала мінскі фатограф Караліна Палякова. Удзел у здымках відэа, акрамя самога Сяргея Міхалка, прыняла і яго жонка, актрыса Святлана Зелянкоўская. Як і ў папярэдніх працах калектыву, у кліпе поўна загадак і схаваных сэнсаў[3].
Аповяд пра доўгае бясконцае вяртанне дадому, запал і пра чаканне і надзею хутчэй быць сапраўднымі ў самай лепшай кампаніі. Пра магчымасць трансфармаваць тугу ў творчасць і любаванне вобразамі з варонкі фантазіі. «Эдэльвейс» — гэта гісторыя пра касмічнае прыцягненне паміж сусветамі, зняволенымі ў чалавечыя целы, дзе Зямля — правадыр[4]. Караліна Палякова, рэжысёр кліпа |
Разам з выхадам альбома гурт анансаваў і свой дэбютны тур. 23 лютага 2020 года «Drezden» упершыню выступяць у Мінску.
№ | Назва | Аўтар | Працягласць | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1. | «Эдельвейс» | С. Міхалок — С. Міхалок | 4:07 | ||||||
2. | «Давида олень» | С. Міхалок — С. Міхалок | 2:52 | ||||||
3. | «О’Хенри» | С. Міхалок — С. Міхалок | 4:28 | ||||||
4. | «Алладин» | С. Міхалок — С. Міхалок | 3:21 | ||||||
5. | «Голливуд» | С. Міхалок — С. Міхалок | 4:44 | ||||||
6. | «Весельчак У» | С. Міхалок — С. Міхалок | 4:05 | ||||||
7. | «Колесо Калипсо» | С. Міхалок — С. Міхалок | 4:11 | ||||||
8. | «Стальная Аляска» | С. Міхалок — С. Міхалок | 3:35 | ||||||
9. | «Мутабор» | С. Міхалок — С. Міхалок | 3:18 | ||||||
10. | «Повелитель мух» | С. Міхалок — С. Міхалок | 3:11 | ||||||
11. | «Оле Лукойе» | С. Міхалок — С. Міхалок | 4:16 | ||||||
42:13 |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.