![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/60/Edam_vlag_onofficieel.svg/langbe-640px-Edam_vlag_onofficieel.svg.png&w=640&q=50)
Эдам
горад у Нідэрландах / From Wikipedia, the free encyclopedia
Эда́м — невялікі горад у правінцыі Паўночная Галандыя, Нідэрланды. Уваходзіць у склад абшчыны Эдам-Валендам. Насельніцтва — 7380 чалавек. Горад знакаміты вядомым ва ўсім свеце сырам.
Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
Эдам
| ||||||||||||||||
Закрыць
Эдам вядомы з другой чвэрці XIII стагоддзя. Назва азначае «грэбля на рацэ Э». Статус горада атрымаў у 1375 годзе. На пачатак XV стагоддзя Эдам стаў адным з буйнейшых судабудаўнічых цэнтраў Паўночнай Галандыі, але пад канец наступнага стагоддзя судабудаўніцтва тут прыйшло ў заняпад. У 1526 годзе Карл V дараваў Эдаму права кожны тыдзень ладзіць кірмаш. Афіцыйныя сырныя кірмашы ладзіліся ў Эдаме да 1922 года.
У Эдаме нарадзілася найвышэйшая ў гісторыі асоба жаночага полу Трэйнцье Кеевер. Яе рост складаў 254 сантыметры.