![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/42/Shevchenkove_flag.svg/langbe-640px-Shevchenkove_flag.svg.png&w=640&q=50)
Шэўчэнкавэ (Ізмаільскі раён)
вёска ў Ізмаільскім раёне Адэскай вобласці Украіны / From Wikipedia, the free encyclopedia
Шэўчэнкавэ[1] (укр.: Шевче́нкове [ˈʃɛu̯tʃenkowe]ⓘ) — вёска ў Ізмаільскім раёне Адэскай вобласці Украіны. Адносіцца да Кілійскай гарадской грамады, адной з гарадскіх грамад Украіны. Знаходзіцца за 63 км ад раённага цэнтра і за 28 км ад чыгуначнай станцыі Дзынілор. Тэрыторыя мае раўнінны рэльеф. У радыусе 30 км сканцэнтравана багата вадаёмаў басейна Дуная і Паўночнага Прычарнамор’я. Паводле перапісу 2001 года ў вёсцы пражывала 5625 жыхароў, тэрыторыя — 6,37 км² (сельгасугоддзі — 98,68 км²), па абодвух паказчыках гэта самая вялікая вёска ў раёне.
Вёска
| ||||||||||||||||||||||||||
Вёска заснавана ў 1790 годзе як слабада Карамахмет Асманскай імперыі. 14 лістапада 1945 года перайменавана на Шэўчэнкавэ ў гонар паэта-кабзара Тараса Шаўчэнкі. З 17 ліпеня 2020 года ў рамках адміністрацыйнай рэформы ва Украіне Шэўчэнкавэ ўвайшло ў склад Ізмаільскага раёна пасля скасавання Кілійскага[2].