From Wikipedia, the free encyclopedia
«Шэл-кіп» (англ.: shell-keep, літар. «данжон-абалонка») — від сярэднявечнага абарончага збудавання, пашыраны ў Англіі XII стагоддзя. Паводле свайго прызначэння лічыцца варыянтам вежы-данжона, адсюль назва.[1]
Шэл-кіп уяўляў сабой каменную пустую цыліндрычную вежу, а дакладней, агароджу, дыяметрам да 25 — 30 м, і больш ці менш круглую ў плане. Таўшчыня муроў магла дасягаць 2 — 3 м.[2] Унутраная прастора займалася пад жытло, гаспадарчыя пабудовы і інш.
Прыкладамі шэл-кіпаў з’яўляюцца Круглая вежа Віндзорскага замка (захавалася ў перабудаваным выглядзе), а таксама збудаванні ў Рэстармеле[3], Тэмварце, Кардзіфе, Арундалі, Карысбруку[4], епіскапскім замку ў Дарэме[5], Берклі, Олнвіку[6].
Шэл-кіпы з’явіліся ў часы актыўнай будовы новых, каменных, і перабудовы старых, драўляных, нарманскіх замкаў (12 ст.). Калі пагорак-«мот» або наогул грунт быў слабым, то яго маглі абгарадзіць каменным мурам цалкам, не ставячы новай вялікай вежы.[7]
У абароне шэл-кіп нічым прынцыповым не адрозніваўся ад звычайнага данжона; з XIII стагоддзя прынесены ў Еўропу досвед крыжовых заваёваў вывеў з ужытку гэты тып збудавання.[1]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.