Штаб-кватэра ААН
From Wikipedia, the free encyclopedia
Цэнтральныя ўстановы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, або Штаб-кватэра ААН — комплекс будынкаў у Нью-Ёрку (ЗША), якія служаць афіцыйным офісам для асноўных рабочых органаў ААН.
Штаб-кватэра ААН | |
---|---|
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | інтэрнацыянальны стыль |
Вышыня | 154,3 м |
Колькасць паверхаў | 39[4] |
Колькасць ліфтаў | 20 |
Плошча |
|
Уласнік | Арганізацыя Аб’яднаных Нацый |
Архітэктар | Оскар Німеер[5][4], Ле Карбюзье[5][4] і Harrison & Abramovitz[d] |
Забудоўшчык | Turner Construction[d] і Walsh Construction[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Будынкі размешчаны ва ўсходняй частцы Манхэтэна паміж 42-й і 48-й вуліцамі, Першай авеню і пралівам Іст-Рывер. Участак зямлі ўнутры гэтага квадрата займае плошчу ў 18 акраў (~ 73 000 м²) і з’яўляецца міжнароднай тэрыторыяй, якая належыць усім дзяржавам-членам. Тым не менш, у адпаведнасці з пагадненнем паміж ЗША і ААН Pub. L. No. 80-357, 61 Stat. 756 (1947), раён штаб-кватэры застаецца ў межах судовай юрысдыкцыі Злучаных Штатаў.
Акрамя будынкаў у Нью-Ёрку, ААН мае яшчэ тры дапаможныя рэгіянальныя штаб-кватэры: у Жэневе (Швейцарыя), Вене (Аўстрыя) і Найробі (Кенія). Аднак найбольш важныя рашэнні арганізацыі прымаюцца менавіта ў Нью-Ёрку, так як тут праходзіць большасць пасяджэнняў Генеральнай Асамблеі і Савета Бяспекі ААН.
Усяго ў рабочых органах, агенцтвах і цэнтрах ААН па ўсім свеце працуе парадку 61 тыс. супрацоўнікаў з прыкладна 170 дзяржаў. У штаб-кватэры ў Нью-Ёрку размяшчаецца каля траціны ад усяго персаналу арганізацыі.