Шоу Трумана
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Шоу Трумана» (англ.: The Truman Show) — амерыканскі псіхалагічны камедыйна-драматычны фільм 1998 года рэжысёра Пітэра Уіра па сцэнарыі Эндру Нікала[en]. Прадзюсіравалі карціну Скот Рудзін[en], Эндру Нікал[en], Эдвард С. Фельдман[en], Адам Шрэдэр[en]. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Джым Керы, Лора Ліні[en], Эд Харыс, Ноа Эмерых[en], Наташа Мак-Элхоўн[en], Холанд Тэйлар[en], Пол Джамаці, Браян Дзілейт[en][13].
Шоу Трумана | |
---|---|
англ.: The Truman Show | |
Жанр | навукова-фантастычны фільм[d], кінакамедыя, драматычны фільм, трагікамедыя, антыўтапічны фільм[d] і антыўтопія[d] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Paramount Pictures |
Працягласць | 99 хв. |
Бюджэт | 60 000 000 $ |
Зборы | 264 118 201 $ |
Краіна | |
Мова | англійская |
Год | 1 чэрвеня 1998[11], 12 лістапада 1998[12] і 1998 |
IMDb | ID 0120382 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Труман Бёрбанк жыве ў невялікім амерыканскім мястэчку, ездзіць на працу, сустракаецца з дзяўчынай, адпачывае з сябрамі, глядзіць навіны і не заўважае нічога падазронага. Тым часам, усе свае трыццаць гадоў добрапрыстойны грамадзянін знаходзіцца пад прыцэлам схаваных тэлекамер, якія транслююць яго жыццё «ў прамым эфіры без купюр 24 гадзіны ў суткі, 7 дзён у тыдзень для тэлегледачоў усёй Зямлі». Яго свет — вялізны павільён, населены акцёрамі. Ён сам — толькі марыянетка ў руках стваральніка-тэлемагната. Але аднойчы герой самага рэйтынгавага ў свеце рэаліці-шоу пачынае падазраваць нядобрае.
Першапачатковы сцэнарый Нікала быў больш падобным на навукова-фантастычны трылер, падзеі якога разгортваліся ў Нью-Ёрку. Скот Рудзін набыў сцэнарый і арганізаваў вытворчасць у «Paramount Pictures». На пасаду рэжысёра разглядаўся Браян Дэ Пальма, аднак пазней рэжысёрскае крэсла было аддадзена Пітэру Уіру. Нікалу давялося шматразова перапісваць сцэнарый, пакуль рэжысёр не палічыў фільм гатовым да здымкаў. Дзеля ўдзелу Джыма Кэры, абранага на галоўную ролю ў фільме, пачатак здымкаў давялося перанесці на год. Большая частка здымак праходзіла ў Сісайдзе[en], штат Фларыда. Па папярэдняй ацэнцы «Paramount Pictures» фільм павінен быў каштаваць 80 млн долараў, але рэжысёру ўдалося скараціць бюджэт карціны да 60 млн.
Сусветная прэм’ера «Шоу Трумана» адбылася 1 чэрвеня 1998 года ў Лос-Анджэлесе, 5 чэрвеня фільм быў выпушчаны ў пракат па ўсёй Паўночнай Амерыцы. Кінастужка мела фінансавы поспех, сабраўшы ў сусветным пракаце 264 млн долараў. Фільм атрымаў прызнанне сярод крытыкаў і быў удастоены шматлікіх узнагарод, сярод якіх 3 прэміі «BAFTA», 3 прэміі «Залаты глобус» і 3 намінацыі на прэмію «Оскар».
«Шоу Трумана» разглядаюць, як даследаванне сімуляванай рэальнасці[en], экзістэнцыялізму, тайнага нагляду[en], рэлігіі, метафіласофіі[en], недатыкальнасці прыватнага жыцця[en] і рэаліці-шоу[en]. Фільм апісваюць, як сумесь жанраў[en], што змяшчае элементы антыўтапічнага апавядання[en], метаапавядання[en], псіхалагічнай драмы[en], рамантычнай камедыі[en], сатыры і сацыяльнай фантастыкі[en].