Шведска-беларуская практычная транскрыпцыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Шведска-беларуская практычная транскрыпцыя — уніфікаваныя правілы перадачы шведскіх уласных імён і неперакладальных рэалій на пісьме беларускай мовай.
Парады па шведска-беларускай практычнай транскрыпцыі апублікаваны ў пасмяротным выданні Змітра Саўкі ў 2021 годзе[1]. Ніжэй змешчаныя парады амаль цалкам супадаюць з парадамі Змітра Саўкі, але складзены васьмю гадамі раней на аснове «Кароткай граматыкі шведскай мовы» (адтуль пра шведскую фанетыку, pdf, 0,9 MB) аўтарства Вольгі Цвірка, пад агульнай рэдакцыяй Лявона Баршчэўскага, якая выйшла ў 2009 годзе і, пакуль, ёсць адзіным беларускім падручнікам шведскай мовы.