Шатландская партыя зялёных — левацэнтрысцкая, экалагічная і эгалітарысцкая партыя, якая выступае за незалежнасць Шатландыі. Заснавана ў 1979 годзе як Шатландская экалагічная партыя. Член Еўрапейскай федэрацыі зялёных партый (ЕФЗП). Аддзялілася ад Зялёнай партыі Англіі і Уэльса ў 1990 годзе.

Хуткія факты Шатландская партыя зялёных, Дата заснавання ...
Шатландская партыя зялёных
Scottish Green Party
Pàrtaidh Uaine na h-Alba
Scots Green Pairty
Thumb
Дата заснавання 1990
Краіна
Ідэалогія зялёная палітыка[d], рэспубліканізм[d], праеўрапеізм[d] і Шатландская незалежнасць
Інтэрнацыянал
Саюзнікі і блокі Еўрапейская партыя зялёных
Колькасць членаў 9 001[1]
Сайт greens.scot
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

У сваёй дзейнасці кіруецца праграмай «Да зялёнай Шатландыі», прынятай у 1990 годзе. Выступае за незалежнасць Шатландыі. На выбарах у шатландскі парламент у 1999 годзе атрымала 1 месца, на выбарах 2003 года сабрала 6,9% галасоў і атрымала 7 месцаў, на выбарах 2007 і 2011 гадоў змагла заваяваць па 2 месцы ў парламенце. На выбарах у шатландскі парламент 2016 года сабрала 5% галасоў і атрымала 6 месцаў. На выбарах 2021 года атрымала 8 месцаў, а яе былы лідар, Алісан Джонстоўн, заняла пасаду спікера парламента[2].

Партыя цалкам незалежная, супрацоўнічае з іншымі зялёнымі партыямі Брытаніі і Ірландыі.

20 жніўня 2021 года партыя падпісала кааліцыйнае пагадненне з ШНП, якое прадугледжвае правядзенне сумеснай палітыкі, накіраванай на здабыццё незалежнасці краіны на працягу наступных 5 гадоў, а таксама членства ў ЕС[3][4]. Такім чынам, упершыню за гісторыю еўрапейскіх краін «зялёныя» афіцыйна сталі членамі ўрада ў складзе кааліцыі.

Заўвагі

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.