Шатландская нацыянальная антарктычная экспедыцыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Шатла́ндская нацыяна́льная антаркты́чная экспеды́цыя 1902—1904 гадоў — антарктычная экспедыцыя, якая была арганізаваная і праходзіла пад кіраўніцтвам Уільяма Спірса Бруса, прыродазнаўца і былога студэнта-медыка Універсітэта Эдынбурга. Нягледзячы на тое, што славу прадпрыемства зацямніла экспедыцыя «Дыскаверы» Роберта Скота, якая праходзіла ў той жа час, Брус цалкам выканаў запланаваныя геолагаразведачныя работы і навуковыя пошукі. Дасягненні экспедыцыі ўключалі стварэнне першай у Антарктыцы заселенай метэаралагічнай станцыі і адкрыццё новых земляў на ўсход ад мора Уэдэла. Вялікая колькасць сабраных біялагічных і геалагічных узораў, разам з узорамі з больш ранніх падарожжаў Бруса, прывялі ў 1906 годзе да стварэння Шатландскай акіянаграфічнай лабараторыі.
Шатландская нацыянальная антарктычная экспедыцыя | |||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Экспедыцыйнае судна «Скотыя» ля вострава Лоры (англ.) (бел. | |||||||||||
| |||||||||||
Склад | |||||||||||
| |||||||||||
Дасягненні | |||||||||||
| |||||||||||
Адкрыцці | |||||||||||
| |||||||||||
Страты | |||||||||||
Інжынер Алан Рэмсі памёр ад сардэчнага прыступу |
Большую частку апошняга дзесяцігоддзя XIX стагоддзя Брус правёў у арктычных і антарктычных экспедыцыях і да 1899 года з'яўляўся самым дасведчаным палярнікам Вялікабрытаніі з больш чым сямігадовым досведам[1]. У сакавіку таго ж года ён падаў заяўку на ўдзел у экспедыцыі «Дыскаверы», але не быў прыняты з-за наяўнасці ўласных планаў, якія не былі ўзгоджаныя з задумай прэзідэнта Каралеўскага геаграфічнага таварыства сэра Клемента Маркхэма (руск.) (бел..
Шатландская экспедыцыя падтрымлівалася Каралеўскім геаграфічным таварыствам Шатландыі. Прадпрыемства апісвалася як «найбольш эканамічна эфектыўная і старанна спланаваная навуковая экспедыцыя гераічнай эпохі»[2]. Нягледзячы на гэта, Брус не атрымаў прызнання з боку брытанскага ўрада, членам экспедыцыі было адмоўлена ў прысваенні прэстыжнага Палярнага медаля, а спробы лабіравання іх інтарэсаў ні да чаго не прывялі. Пасля дасягнутага поспеху Брус больш не праводзіў антарктычных даследаванняў, хоць і здзяйсняў рэгулярныя экспедыцыі ў Арктыку. Засяроджанасць Бруса на сур'ёзных навуковых даследаваннях не выклікала папулярнасці ў грамадстве, а яго дасягненні, у адрозненне ад палярных рэкордаў Скота, Шэклтана і Амундсена, неўзабаве выветрыліся з грамадскай свядомасці.