From Wikipedia, the free encyclopedia
Шарбэль Маклуф (8 мая 1828, Бека-Кафра, Ліван — 24 снежня 1898, Анная, Ліван) — каталіцкі святы.
У 23 гады пакінуў родную вёску. Ён паступіў у кляштар св. Марона. Атрымаў манаскае імя Шарбэль у гонар эдэскага мучаніка, які памёр на пачатку ІІ стагоддзя.
У кляштары Шарбэль вёў аскетычнае жыццё. 23 ліпеня 1859 года атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне. Разам з душпастырствам, апякуючыся вернікамі наваколля, ён займаўся і фізічнай працай на палях кляштара.
У кляштары Шарбэль пражыў 47 гадоў, 23 з іх — у пустэльніцтве. Ён захоўваў строгі пост і маліўся ўначы. Шарбэль памёр у вігілію Божага Нараджэння 1898 года, пахавалі на Божае Нараджэнне.
Яшчэ пры жыцці Шарбэль быў вядомы як цудатворца, а пасля смерці колькасць аздараўленняў праз яго заступніцтва ўзрасла. На яго магіле з’явілася незвычайнае святло, пра якое сведчылі многія, у тым ліку мясцовы мусульманскі прэфект. Гэтае святло немагчыма было вытлумачыць рацыянальна. Урэшце ўлады далі дазвол адчыніць труну. Цела Шарбэля аказалася несапсутым, а праз чатыры месяцы яго зноў адкрылі ў прысутнасці камісіі экспертаў, якія пацвердзілі, што цела захавалася ў такім стане, быццам яго толькі што паклалі ў труну.
Мараніцкі ордэн, да якога належаў Шарбэль, звярнуўся да Святога Пасаду з просьбай аб яго кананізацыі. Мясцовы біскуп збіраў звесткі пра святасць жыцця Шарбэля і цуды, якія адбыліся па яго малітвах. У чэрвені 1956 года было пацверджана, што яго жыццё было сапраўдным подзвігам і адрознівалася хрысціянскімі цнотамі.
У лістападзе 1965 года прызнаныя невытлумачальнымі аздараўленні манашкі Марыі Абэль Камары, якая 14 гадоў пакутавала на цяжкую хваробу страўніку, і Аляксандра Абеіда, які неверагодным чынам пачаў бачыць пасля 13 гадоў слепаты. Абодва аздараўленні адбыліся дзякуючы малітвам да Шарбэля Маклуфа.
5 снежня 1965 года у базыліцы св. Пятра ў Ватыкане ён быў беатыфікаваны. Для кананізацыі неабходна было даказаць яшчэ адзін цуд, і сярод шматлікіх для экспертызы абралі аздараўленне ад раку Марыям Асаф Ауад. Ён і паслужыў апошнім сведчаннем для падпісання Паўлам VI Дэкрэта аб кананізацыі, якое адбылася 9 кастрычніка 1977 года у ватыканскай базыліцы[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.