![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0d/Three_tartans.jpg/640px-Three_tartans.jpg&w=640&q=50)
Шарачак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Шара́чак[1], плаце́нка[2] (ням.: Buntgewebe[3]) — тканіна з малюнкам, утвораным у працэсе ткацтва, з выкарыстаннем нітак, або валокнаў розных колераў (у адрозненне ад малюнка, утворанага фарбаваннем гатовай тканіны). Малюнак звычайна мае выгляд палос або клетак, і ўтвараецца чаргаваннем рознакаляровых падоўжных або папярочных нітак (т. зв. асновы і ўтка). У гэтым выпадку каляровыя ніткі асновы чаргуюцца ў зададзеным, паўтаральным па шырыні тканіны парадку. Такі шарачак часцей за ўсё выпрацоўваецца гладкім перапляценнем нітак.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0d/Three_tartans.jpg/640px-Three_tartans.jpg)