![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/20/Landscape_of_Southern_Shan_State.jpg/640px-Landscape_of_Southern_Shan_State.jpg&w=640&q=50)
Шанскае нагор’е
From Wikipedia, the free encyclopedia
Шанскае нагор’е размешчана пераважна ва ўсходняй частцы М’янмы, працягваецца на тэрыторыі Кітая, Лаоса і Тайланда.
Плошча каля 150 тыс. км². Нагор’е складзена пераважна з гнейсаў, крышталічных сланцаў, вапнякоў са шматлікімі праяўленнямі карсту. На захадзе хвалістыя раўніны вышынёй каля 900 м, на ўсходзе — складкава-глыбавыя хрыбты выш. да 2693 м, раздзеленыя вузкімі далінамі і каньёнамі рэк Салуін, Меконг і інш. Клімат субэкватарыяльны, мусонны. Сярэднія тэмпературы студзеня 18-24 °C, ліпеня да 30 °C. Ападкаў 1300—2000 мм за год. Лістападныя, вечназялёныя і хвойныя лясы, саванны. Радовішчы поліметалічных руд.