Шальчынінкай
горад у Літве / From Wikipedia, the free encyclopedia
Шальчынінкай (літ.: Šalčininkai, традыцыйная беларуская назва — Сале́чнікі) — горад у паўднёва-ўсходняй Літве, на мяжы з Беларуссю, на рацэ Шальча. Знаходзіцца за 45 км ад Вільнюса і з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Шальчынінкайскага раёна Вільнюскага павета.
Хуткія факты Краіна, Павет ...
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Насельніцтва налічвае каля 4,7 тыс. чалавек, з якіх 72% — палякі, 13% — літоўцы, 7% — рускія, 4% — беларусы, 4% — іншыя. Праз горад ідзе шаша Вільнюс — Ліда і чыгунка Вільнюс — Ліда. Шальчынінкай адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Дзукія.