Шаблон:Выбраны змест/Фрыцьёф Нансен
From Wikipedia, the free encyclopedia
Фрыцьёф Нансен (1861 — 1930) — нарвежскі палярны даследчык, вучоны, доктар заалогіі, заснавальнік новай навукі — фізічнай акіянаграфіі, палітычны і грамадскі дзеяч, гуманіст, філантроп, кавалер узнагарод многіх краін. Імем Нансена названыя геаграфічныя і астранамічныя аб’екты.
З 1921 года ён быў вярхоўным камісарам Лігі Нацый па пытаннях бежанцаў. У 1922 годзе ўганараваны Нобелеўскай прэміі міру за сваю працу па рэпатрыяцыі (англ.) (бел. і натуралізацыі (англ.) (бел. асоб, перамешчаных у выніку Першай сусветнай вайны, і ўрэгуляванні звязаных з гэтым канфліктаў. Найважнейшай яго ініцыятывай былі Нансенаўскія пашпарты, якія дазваляюць бежанцам без грамадзянства знайсці прытулак у іншых краінах. Пасля смерці Нансена яго справа была працягнута Нансенаўскай арганізацыяй па пытаннях бежанцаў (далей…).