Шаблон:Выбраны змест/Еўрапейская кінапрэмія найлепшаму еўрапейскаму сцэнарысту
From Wikipedia, the free encyclopedia
Еўрапейская кінапрэмія найлепшаму еўрапейскаму сцэнарысту — адна з асноўных узнагарод Еўрапейскай кінапрэміі, якая была ўпершыню прысуджана на 1-й цырымоніі ў 1988 годзе і ўручаецца еўрапейскай кінаакадэміяй штогод па сённяшні дзень, за выключэннем перыяду з 1993 па 1995 год, калі ўзнагарода ў гэтай намінацыі не ўручалася.
![Рубен Эстлунд — лаўрэат прэміі 2022](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/62/Ruben_%C3%96stlund_in_Aug_2014.jpg/640px-Ruben_%C3%96stlund_in_Aug_2014.jpg)
Колькасць намінацый у катэгорыі «Найлепшы еўрапейскі сцэнарыст» на працягу існавання кінапрэміі няраз змянялася, застаючыся ў межах ад 3 да 7, а ў 1991, 1992 і 1996 гадах пераможца абіраўся без папярэдняга вызначэння намінантаў. Нярэдка ў якасці намінанта выступаў калектыў сцэнарыстаў, так у 2008 годзе прэмію атрымалі адразу 6 суаўтараў сцэнарыя (далей…).