Шаблон:Выбраны змест/Гульня тронаў (раман)
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Гульня тронаў» (англ.: A Game of Thrones) — раман у жанры фэнтэзі аўтарства амерыканскага пісьменніка Джорджа Р. Р. Марціна, першая кніга серыі «Песня Лёду і Агню». Упершыню твор быў апублікаваны ў 1996 годзе выдавецтвам «Bantam Spectra». Дзеянне рамана адбываецца ў выдуманым сусвеце. У цэнтры твора тры асноўныя сюжэтныя лініі — падзеі, якія папярэднічалі пачатку дынастычных войнаў за ўладу над кантынентам Вестэрас, які нагадвае Еўропу часоў Высокага Сярэднявечча; пагроза наступу плямёнаў адзічэлых і дэманічнай расы Іншых, што насоўваецца з поўначы; а таксама падарожжа дачкі зрынутага караля ў спробах вярнуць Жалезны трон. Апавяданне вядзецца ад трэцяй асобы, напераменку з пункту гледжання розных персанажаў (далей…).
![Джордж Р. Р. Марцін](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a4/George_R._R._Martin_%289347950579%29.jpg/640px-George_R._R._Martin_%289347950579%29.jpg)