Чэшская хроніка
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Чэшская хроніка» (лац.: Chronica Boemorum) — першая хроніка на лацінскай мове, у якой была паслядоўна і адносна поўна выкладзена гісторыя Чэхіі. У яе ўвайшлі звесткі пра гістарычныя падзеі ў чэшскай зямлі з найстаражытнейшых часоў па першую чвэрць XII ст. Пры гэтым «Хроніка» не абмяжоўваецца чэшскай нацыянальнай гістарыяграфіяй, раскрываючы таксама пытанне ўзаемаадносін розных еўрапейскіх дзяржаў у Х—XII стагоддзях.
| ||||
Чэшская хроніка | ||||
Старонка рукапісу «Чэшскай хронікі» са знакам Генрыха IV (Будышынскі спіс XII стагоддзя). | ||||
Аўтар(ы) | Казьма Пражскі | |||
Дата напісання | 1119—1125 гг. | |||
Мова арыгінала | Латынь | |||
Жанр | Гістарычная хроніка | |||
Арыгінал | Не захаваўся | |||
Электронны тэкст твора |
Аўтарам хронікі быў дэкан капітула сабора Святога Віта ў Празе Казьма Пражскі. З'яўляючыся каштоўнай гістарычнай крыніцай, асабліва ў частцы, якая тычыцца падзей, сучаснікам якіх быў Казьма, «Чэшская хроніка» шмат у чым задала кірунак наступнага развіцця чэшскага летапісання. Працу над хронікай летапісец вёў да сваёй смерці ў 1125 годзе. Нягледзячы на некаторыя недакладнасці і яркае праяўленне ўласнай пазіцыі аўтара, высокі для той эпохі навуковы ўзровень і важнасць апісаных у ёй падзей ставяць Казьму Пражскага ў лік адных з самых значных летапісцаў сярэдневяковай Еўропы.
«Чэшская хроніка» Казьмы Пражскага, нароўні з «Аповесцю мінулых гадоў» Нестара і «Хронікай і дзеяннямі князёў ці кіраўнікоў польскіх» Гала Ананіма, мае фундаментальнае значэнне для славянскай культуры і ўваходзіць у лік найважнейшых крыніц па гісторыі Чэхіі і суседніх дзяржаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.