Чэмпіянат свету па баскетболе сярод жанчын 2010
From Wikipedia, the free encyclopedia
XVI чэмпіянат свету па баскетболе сярод жанчын праходзіў у Чэхіі з 23 верасня па 3 кастрычніка 2010 года з удзелам 16 каманд. Чэмпіёнам стала зборная ЗША, якая ў фінале перайграла гаспадароў спаборніцтв з лікам 89:69.
Для зборнай Беларусі гэты чэмпіянат свету стаў першым у яе гісторыі. З апошняга прахаднога месца ў групе яна прабілася ў 1/4 фінала, дзе перайграла зборную Расіі (70:53), у паўфінале з-за спрэчнага судзейства беларускі саступілі гаспадарам — зборнай Чэхіі (81:77), а ў матчы за трэцяе месца не змаглі адолець зборную Іспаніі (77:68).