![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/27/Logo_%25C5%25BDeleznice_Slovenskej_republiky.jpg/640px-Logo_%25C5%25BDeleznice_Slovenskej_republiky.jpg&w=640&q=50)
Чыгунка Славацкай Рэспублікі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чыгунка Славацкай Рэспублікі (славацк.: Železnice Slovenskej republiky (ŽSR)) — установа, адказная за кіраванне дзяржаўнай чыгуначнай сеткай у Славакіі, да 2001 таксама чыгуначны перавозчык.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/27/Logo_%C5%BDeleznice_Slovenskej_republiky.jpg/640px-Logo_%C5%BDeleznice_Slovenskej_republiky.jpg)
Прадпрыемства было пераемнікам Чэхаславацкіх чыгунак (ČSD) на тэрыторыі Славакіі, пасля падзелу краіны ў 1993 годзе. Да 1996 мала афіцыйную манаполію на чыгуначныя перавозкі, пасля таго было фактычным манапольным перавозчыкам. 1 студзеня 2002 прадпрыемства было падзелена, за ŽSR засталося толькі кіраванне інфраструктурай. Затое чыгуначнымі перавозкамі стала займацца кампанія Železničná spoločnosť, падзеленая таксама 1 студзеня 2005 года на Železničná spoločnosť Slovensko (ŽSSK), якая займаецца пасажырскімі перавозкамі[1] i Železničná spoločnosť Cargo Slovakia, якая займаецца таварным перавозкамі[2].