Чукоцкае мора
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чукоцкае мора — ускраіннае мора Паўночнага Ледавітага акіяна, размешчана паміж Чукоткай і Аляскай. На Захадзе пралівам Лонга злучаецца з Усходне-Сібірскім морам, на ўсходзе ў раёне мыса Бароў злучаецца з морам Бафорта, на поўдні Берынгаў праліў злучае яго з Берынгавым морам Ціхага акіяна.