Чорт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чорт, д’ябал, нячысты дух — міфічная істота.
Хуткія факты Чорт, У іншых культурах ...
Закрыць
Чорт, паводле народных уяўленняў беларусаў, мае цялесны вобраз; з выгляду чорны, калматы, на галаве ў яго двое невялікіх рагоў, ззаду хвост, на нагах і руках шмат вострых кіпцюроў. У Чарцей мужчынскага полу ёсць нават барада, хоць і рэдзенькая, казліная. Чорт можа прымаць на сябе розныя абліччы: з’яўляцца ў вобразе жывёл і нават чалавека. Але як бы Чорт ні стараўся падрабіцца пад чалавека, яго можна пазнаць па рагах на галаве, кіпцюрах на канечнасцях і па хвасце, таму што гэтыя прыкметы не могуць быць скінуты ці зменены. Таму ён стараецца закрыць свае характэрныя прыкметы адзеннем, з’яўляецца ў капелюшы і пальчатках на руках.