From Wikipedia, the free encyclopedia
«Чорны часаслоў» — часаслоў, які атрымаў сваю назву ад колеру старонак. Адна з нешматлікіх захаваных рукапісных кніг з чорнымі старонкамі. Створаны каля 1475 ў Бруге мастаком з акружэння Вілема Урэланта. Верагодна, выкананы па замове аднаго з прыдворных герцага Бургундыі. У цяперашні час знаходзіцца ў Бібліятэцы Моргана ў Нью-Ёрку (інвентарны нумар M. 493).
| ||
мерк. Willem Vrelant[d][1] | ||
Чорны часаслоў. каля 1480[2] | ||
Матэрыял | пергамент[2] | |
---|---|---|
Бібліятэка і музей Моргана[d][2] | ||
(інв. MS M.493[2]) | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Чорны часаслоў» з Бібліятэкі Моргана — адзін з сямі захаваных рукапісаў, старонкі якіх у выніку складанага працэсу афарбоўваліся з дапамогай сажы або растворамі злучэнняў медзі і жалеза. Усе вядомыя манускрыпты з чорнымі старонкамі паходзяць з фламандскіх майстэрняў і датуюцца другой паловай XV стагоддзя. «Чорны часаслоў» мае памеры 17 х 12 см, у ім 121 аркуш з тэкстам, 14 мініяцюр ў поўную старонку, 15 буйных і мноства невялікіх ініцыялаў і 138 дэкаратыўных бардзюраў. Тэкст выкананы залатымі і срэбнымі чарніламі, фон ініцыялаў — смарагдава-зялёны. Пры ілюстраванні рукапісу выкарыстоўваліся сусальнае золата, свінцовыя бялілы. Бардзюры распісаны золатам па сінім фоне. Чорны фон старонак выгадна падкрэслівае ў цэлым вельмі абмежаваную каляровую гаму.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.