Чля
возера ў Хабараўскім краі Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia
возера ў Хабараўскім краі Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Чля (руск.: Чля[1]) — прэснаводнае возера ў Мікалаеўскім раёне Хабараўскага края Расіі, у басейне ракі Амур.
Чля | |
---|---|
руск.: Чля | |
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 23 км |
Шырыня | 8,5 км |
Плошча | 140 км² |
Аб’ём | 0,13 км³ |
Найбольшая глыбіня | 2,6 м |
Сярэдняя глыбіня | 0,9 м |
Гідралогія | |
Тып мінералізацыі | прэснаводнае |
Празрыстасць | 0,4—0,8 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 530 км² |
Упадаюць | Флоцкая, Гырман, Вялікі Мырчан, Джапі, Ул |
Выцякаюць | Глінская, Падгорная |
Размяшчэнне | |
Краіна | Расія |
Рэгіён | Хабараўскі край |
|
|
|
|
|
|
Ідэнтыфікатары | |
ДВР | 20030900211118100002186 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Плошча паверхні возера 140 км². Даўжыня 23[2] км, найбольшая шырыня 8,5[2] км. Найбольшая глыбіня 2,6 м, сярэдняя — 0,9[2] м. Аб’ём вады ў возеры 0,13[2] км³. Плошча вадазбору 530[2] км². Празрыстасць вады 0,4—0,8[2] м. Катлавіна возера тэктанічнага паходжання, на левабярэжжы Амура, каля яго вусця. Берагі абрывістыя, на паўднёвым захадзе нізкія і забалочаныя. Узровень вады ў возеры залежыць ад узроўню вады і прыліўных з’яў у Амуры. Прыліўныя ваганні дасягаюць 45[2] см. Замярзае Чля ў канцы кастрычніка — пачатку лістапада, вызваляецца ад лёду ў канцы мая — пачатку чэрвеня.
У возера ўпадаюць 19[2] вадацёкаў, у тым ліку рэкі Флоцкая, Гырман, Вялікі Мырчан, Джапі, Ул. Пратокай Глінская Чля злучаецца з Амурам, і ракой Падгорная з возерам Арэль.
Каля паўночнага берага возера знаходзіцца сяло Чля. Суднаходства на адлегласці 23 км (на ўчастку ад сяла Чля да вытоку пратокі Члінская)[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.