Даўжыня цела 12-14 см, размах крылаў 17-21 см. Зверху светла-карычневая з невыразным жаўтаватым брывом, ніз цела жаўтавата-аліўкавы. Ногі цёмныя. Вельмі падобная да балотнай чаротаўкі, адрозніваецца тонам афарбоўкі, спевам, афарбоўкай ног, а таксама суадносінамі даўжыні пёраў у крыле. Маладыя больш жаўтавата-аліўкавыя.
Насяляе не вельмі густыя надводныя зараснікі трыснягу або рагозу, часцей за ўсё над сажалкамі, праточнымі азёрамі, рачнымі затокамі, уздоўж зарастаючых каналаў; часам у зарасніках аеру. У Грузіі на Каўказе даходзіць да 2590 м.
Арэал: Еўропа, акрамя поўначы і ўсходу, Каўказ, Цэнтральная і Заходняя Азія, лакальна Малая Азія, Блізкі Усход і Паўночна-Заходняя Афрыка. На Беларусі нешматлікі на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від. Месца зімовак: Заходняя і Усходняя Афрыка ад Намібіі, Батсваны і Замбіі да ўсходняга ўзбярэжжа.
Корміцца ў прыбярэжных зарасніках насякомымі, павукамі, чарвякамі, дробнымі малюскамі.
Гняздо глыбокае, цыліндрычнае, моцна аплятае 2-3 сцябліны надводнай расліннасці (як сухой, так і свежай), пад час будовы над вадой. Можа быць у лазняку (не абавязкова над вадой) звычайна на ўзроўні 45-85 см над вадой або грунтам, але не больш чым 3,5 м. Пабудаванае з вузкіх і шчыльна сплеценых палосак надводнай расліннасці з прымессю раслінных валокнаў, лісця, расліннага пуху і павуціны. Высцілка з каласкоў трыснягу, а таксама (але не заўсёды) з валосся. Краі гнязда моцна загнуты ўнутр.
Яйкі (3-5, часам 2-7) з закругленым вузейшым канцом, блакітна-аліўкавыя або светла-аліўкавыя; плямкі сярэдняй велічыні даволі густыя, глыбокія — светла-шэрыя або светла-аліўкавыя, паверхневыя — шэра-аліўкавыя або зялёныя.
A. s. scirpaceus — Еўропа ад Пірэнейскага паўвострава да нізоўя Волгі і паўд. Скандынавіі, паўд.-зах. Афрыка;
A. s. fuscus — раён Каспійскага мора, Каўказ, Малач Азія, Іран да Казахстана.
Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.