![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7b/Voivodina_Hungarians_national_costume_and_dance_6.jpg/640px-Voivodina_Hungarians_national_costume_and_dance_6.jpg&w=640&q=50)
Чардаш
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ча́рдаш (венг.: csárdás) — традыцыйны венгерскі народны танец. Назва паходзіць ад венг.: csárda — постоялый двор, трактир.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7b/Voivodina_Hungarians_national_costume_and_dance_6.jpg/640px-Voivodina_Hungarians_national_costume_and_dance_6.jpg)
З'явіўшыся ў Венгрыі, чардаш быў распаўсюджаны цыганскімі музычнымі ансамблямі па Венгрыі і суседнім краінам і рэгіёнам: Ваяводзіна, Славакія, Славенія, Харватыя, Трансільванія і Маравія.
Пра паходжанне танца існуюць розныя меркаванні. Па адным меркаванні, яго паходжанне можа быць звязана з венгерскім музычным стылем вербункашам (ад ням. Werbung — вербаванне), распаўсюджаным у венгерскай арміі ў XVIII стагоддзі. Паводле меркавання іншых, чардаш з'явіўся з танца гайдукоў.
Для чардаша характэрным з'яўляецца значная варыяцыя яго тэмпу. Танец, пачынаючыся з павольнага лірычнага ўступу танца па крузе (лашу), завяршаецца ў вельмі хуткім, імклівым рытме парнага танца (фрыш). Існуюць таксама і іншыя варыяцыі тэмпу: csárdás, sűrű csárdás і szökős csárdás. Музычны памер 2/4 ці 4/4.
Чардаш танчаць мужчыны і жанчыны. Жанчыны адзеты ў традыцыйныя шырокія спадніцы, звычайна ярка чырвонага колеру, якія падчас кружэння набываюць характэрную форму.
Да тэматыкі чардаша звярталіся ў сваёй творчасці такія класічныя кампазітары як Ферэнц Ліст, Віторыа Монці, Іаганес Брамс, Іаган Штраус, Пётр Ільіч Чайкоўскі і іншыя.