![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/df/Exekias_Dionysos_Staatliche_Antikensammlungen_2044.jpg/640px-Exekias_Dionysos_Staatliche_Antikensammlungen_2044.jpg&w=640&q=50)
Чара з вачамі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чара з вачамі — тэрмін, які апісвае тып посуду ў старажытнагрэчаскім вазапісе, што адметны парамі вачэй, намаляваных на знешняй паверхні. Па форме гэта звычайна кілікі, яны былі асабліва распаўсюджаны ў Афінах і Халкідзе ў другой палове шостага стагоддзя да н.э. Асноўны аб’ём чары з вачамі ляжыць на кароткай прыземістай ножцы; З абодвух бакоў дамінуюць буйныя афарбаваныя пары вачэй пад выгнутымі бровамі. Вочныя яблыкі намаляваныя сілуэтамі, пазней часта запоўненыя белай фарбай або афарбаваныя белым па чорным. Некаторыя вочы «жаночыя», міндалепадобнай формы і без слёзных параток (польск.) (бел.. У час выкарыстання ў якасці пітнога посуду, з-за неабходнага нахілу пасудзіны чара з размаляванымі вачыма, ручкамі, падобнымі на вушы і падставай ножкі, што нагадвала рот, была падобная на маску. Многія з ваз таксама мелі дыянісійскія малюнкі[1]. Як лічыцца, вочы неслі апатрапеічную (руск.) (бел. (антысурокавую) функцыю[2][3].
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1d/Eye-cup_Staatliche_Antikensammlungen_589.jpg/640px-Eye-cup_Staatliche_Antikensammlungen_589.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/df/Exekias_Dionysos_Staatliche_Antikensammlungen_2044.jpg/640px-Exekias_Dionysos_Staatliche_Antikensammlungen_2044.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f2/Dionysos-Schale_1.jpg/640px-Dionysos-Schale_1.jpg)