Чаплыгінскі раён
муніцыпальны раён у Ліпецкай вобласці Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia
муніцыпальны раён у Ліпецкай вобласці Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Чаплыгінскі раён (руск.: Чаплыгинский район) — адміністрацыйная адзінка на паўночным усходзе Ліпецкай вобласці Расіі. Раённая ўправа — горад Чаплыгін.
Чаплыгінскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
руск.: Чаплыгинский район | |||||
|
|||||
Краіна | Расія | ||||
Статус | Раён | ||||
Уваходзіць у |
Цэнтральная федэральная акруга Цэнтральна-Чарназёмны эканамічны раён |
||||
Адміністрацыйны цэнтр | Чаплыгін | ||||
Найбуйнейшы горад | Чаплыгін | ||||
Дата ўтварэння | 6 студзеня 1954 | ||||
Кіраўнік | Мікалай Клімаў | ||||
Афіцыйная мова | руская | ||||
Насельніцтва (2015) | 30 910 | ||||
Шчыльнасць | 20,34 чал./км² | ||||
Плошча | 1 520 км² | ||||
Часавы пояс | GMT +4 | ||||
Код аўтам. нумароў | 48 | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Плошча раёна 1490 км². Раён мяжуе з Разанскай і Тамбоўскай абласцямі, а таксама з Леў-талстоўскай і Даброўскі раёнамі Ліпецкай вобласці. Асноўныя рэкі - Станавая раса, Ранава.
Раненбургскі раён утвораны 30 ліпеня 1928 года ў складзе Цэнтральна-Чернозёмнай вобласці (да 1930 уваходзіў у Казлоўскую акругу). Пасля падзела вобласці 31 снежня 1934 года ўвайшоў у склад Варонежскай. 20 кастрычніка 1933 года Прэзідыум УЦВК пастанавіў «Пералічыць Люблінскі і Зыкоўскі сельсаветы Леў-талстоўскага раёна ў Раненбургскі раён» 26 верасня 1937 года — уключаны ў ізноў створаную Разанскую вобласць. У 1948 годзе перайменаваны ў Чаплыгінскі раён. Пасля стварэння 6 студзеня 1954 года Ліпецкай вобласці уключаны ў яе склад. 4 ліпеня 1956 года ў склад Чаплыгінскага раёна ўключана частка скасаванага Калыбельскага раёна. 1 лютага 1963 таксама скасаваны Траекураўскі раён увайшоў у Чаплыгінскі.
30 снежня 2006 года на тэрыторыі раёна створана спецыяльная эканамічная зона рэгіянальнага ўзроўню прамыслова-вытворчага тыпу «Чаплыгінская», у сувязі з чым у Чаплыгінскім раёне чакаўся прамысловы бум. Вялікія надзеі раёна былі звязаны з унікальным горна-абагачальным камбінатам, які быў пабудаваны каля вёскі Урусава. Аднак, на момант пачатку 2015г., практычна не функцыянуе (каля трох гадоў). Сумесна з аўстрыйскай фірмай "HAWLE" быў пабудаваны невялікі цэх па вытворчасці запорных канструкцый. Іншая новабудоўля - маленькі кітайскі заводзік па вытворчасці поліэтыленавых шлангаў для кропельнага паліву.
Праз раён праходзяць шашы, а таксама магістраль, якая выходзіць на магістраль Масква - Валгаград. У Чаплыгіне знаходзіцца буйны чыгуначны вузел — зупынка Раненбург.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.