Чалавекападо́бныя ма́лпы, гаміно́іды, ці антрапамарфі́ды (лац.: Hominoidea ці Anthropomorphidae) — надсямейства вузканосых малпаў (Catarrhini), будова цела якіх падобная да чалавечай. Чалавек таксама ўваходзіць у гэты таксон; таму ў беларускамоўнай літаратуры тэрмін «чалавекападобныя малпы» выкарыстоўваюць тады, калі гаворка не тычыцца чалавека непасрэдна, у адваротным выпадку звычайна выкарыстоўваецца тэрмін «гаміноіды». У склад надсямейства ўваходзяць два сямействы: гібонавыя і гамініды.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Чалавекападобныя малпы |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Надатрад: | Euarchontoglires | Міратрад: | Прыматападобныя | Падатрад: | Суханосыя малпы | Падатрад: | Вузканосыя малпы | Надсямейства: | Чалавекападобныя малпы |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Hominoidea Gray, 1825
|
Сямействы і роды |
---|
Сямейства гібонавыя (Hylobatidae)
- Сапраўдныя гібоны (Hylobates)
- Nomascus
- Сіямангі (Symphalangus )
- Hoolock
Сямейства гамініды (Hominidae)
|
|
Закрыць
Надсямейства гаміноідаў уваходзіць — нароўні з надсямействам мартышкападобных (Cercopithecoidea) — у склад парватрада вузканосых малпаў (г. зн. — малпаў Старога Света). Абодва надсямействы даволі выразна адрозніваюцца па анатамічных прыкметах.