Чайкоўскі (горад)
горад у Расіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Чайкоўскі (значэнні).
Чайкоўскі (руск.: Чайковский) — горад (з 1962 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Чайкоўскага раёна Пермскага края. Насельніцтва 82,9 тыс. чалавек (2008). Заснаваны ў 1955 годзе.
Хуткія факты Краіна, Рэгіён ...
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Горад размешчаны на левым беразе ракі Камы побач з вусцем ракі Сайгатка на паўднёва-заходняй ускраіне Пермскага края, за 325 км ад Пермі.
Заснаваны ў сувязі з будаўніцтвам Воткінскай ГЭС на рацэ Каме. Атрымаў назву ў гонар рускага кампазітара П. І. Чайкоўскага, які нарадзіўся ў Воткінску (40 км ад горада).
Акрамя ГЭС — камбінат шоўкавых тканін, нафтахімічны камбінат, Чайкоўская ЦЭЦ-18, мясакамбінат, малаказавод, рамонтна-механічны, дрэваапрацоўчы заводы, завод «Буддэталь», завод па вытворчасці газавых пліт «Дарына», прадпрыемства «Газпрам трансгаз Чайкоўскі»