Цімурыдскае мастацтва
From Wikipedia, the free encyclopedia
Цімурыдскае мастацтва — гэта мастацкі стыль, які ўтварыўся ў час праўлення дынастыі Цімурыдаў (1370—1507). Цімурыдскае мастацтва адметнае тым, што яно выкарыстоўвала і персідскі, і кітайскі стылі; мастацтва іншых цывілізацый Цэнтральнай Азіі таксама паўплывала на яго[1]. Пасля заняпаду імперыі Цімурыдаў мастацтва гэтай цывілізацыі працягвала аказваць уплыў на іншыя культуры Пярэдняй і Цэнтральнай Азіі[1][2].