![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/ac/Palermo-Zisa-bjs-1.jpg/640px-Palermo-Zisa-bjs-1.jpg&w=640&q=50)
Ціза
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ціза (італ.: La Zisa) — сярэднявечная віла ў заходняй частцы горада Палерма, Сіцылія, помнік араба-нарманскага стылю.
Славутасць | |
Ціза | |
---|---|
італ.: La Zisa | |
![]() | |
38°07′00″ пн. ш. 13°20′28″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | Normanno[d] |
![]() |
Будаўніцтва вілы было пачата ў XII стагоддзі арабскімі майстрамі для караля Сіцыліі Вільгельма I, але завершаны аб’ект прыняў толькі яго сын Вільгельм II Добры. Віла задумвалася ў якасці летняй рэзідэнцыі нарманскіх каралёў, як частка вялікай зоны для палявання, вядомай як Джэнаард (Рай на зямлі), якая таксама ўключала ў сябе палац Куба і яшчэ пару будынкаў. Яе стыль паказвае на ўплыў маўрытанскай культуры ў Сіцыліі у той час.
Назва Цыза паходзіць ад арабскага слова al-Azîz, якое азначае «высакароднае», «слаўнае», «пышнае». Гэта ж слова, напісанае шрыфтам насх, захавана на ўваходзе ў вілу, як звычайна рабілася на многіх ісламскіх збудаваннях таго часу.
У XIV стагоддзі на вілу былі дададзеныя зубцы, шляхам частковага знішчэння надпісу на арабскай мове, які красаваў раней на яго даху. Больш значныя змены былі зроблены ў XVII стагоддзі: над уваходам з’явілася мармуровая эмблема з выявай двух ільвоў, была зменена планіроўка некаторых унутраных пакояў, збудаваная вялікая лесвіца, а таксама прабіта некалькі новых вокнаў.
З 1808 па 1950 год у віле знаходзілася рэзідэнцыя графаў Натабартала дзі Ск’яра. Пазней віла была выкупленая кіраўніцтвам рэгіёну Сіцылія і ў 1970-1980-х гадах у ёй была праведзена рэстаўрацыя. У цяперашні час у пакоях вілы размешчаны ісламскія творы мастацтваў, а таксама многія артэфакты раёнаў Міжземнага мора.