Цячэнне мыса Іголкавага
From Wikipedia, the free encyclopedia
Цячэнне мыса Іголкавага, Агульясава цячэнне або цячэнне Агульяс - цёплае паверхневае цячэнне ў Індыйскім акіяне, каля паўднёва-усходніх берагоў Афрыкі. Утвараецца пры сутоках вод Мазамбікскага і Мадагаскарскага цячэнняў, накіравана на поўдзень.
Скорасць мяняецца ад 0,7 да 3 км/гадз у залежнасці ад пары года. Тэмпература вады ад 16 да 27°С. Салёнасць 35,5%.
Каля 38° паўднёвай шыраты сустракаецца з халодным цячэннем Заходніх Вятроў і пераходзіць у глыбіню акіяна.