Цячэнне Ламаносава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Цячэнне Ламаносава (англ.: Equatorial Under-Current, EUC) — халоднае цячэнне, экватарыяльнае падпаверхневае супрацьцячэнне ў Атлантычным акіяне. Працягласць каля 5000 км. Шырыня ад 370—440 км на захадзе, да 185—220 км на ўсходзе. Максімальная скорасць цячэння 3,6 км/гадз у сярэдняй частцы патоку. Рухаецца на ўсход паміж 2° паўднёвай шыраты і 22° паўночнай шыраты на глыбіні ад 50 да 200 м пад Паўднёвым Пасатным цячэннем, якое ідзе на захад.[1]
Цячэнне было адкрыта пятай савецкай экспедыцыяй на навукова-даследчым судне «Міхаіл Ламаносаў» (14 красавіка — 7 ліпеня 1959 года).[2]
Вялікі ўклад у вывучэнне цячэння ўнёс выбітны савецкі геафізік А. Г. Калеснікаў.[3]