From Wikipedia, the free encyclopedia
Ніжэй прадстаўлены спіс цягліц галавы (лац.: musculi capitis, mm. capitis), якія з'яўляюцца часткай цягліцавай сістэмы чалавека. Цягліцы аб'яднаны ў спіс, паводле міжнароднага стандарту Terminologia Anatomica (TA), які быў распрацаваны Федэратыўным камітэтам па анатамічнай тэрміналогіі (FCAT) і Міжнароднай федэрацыяй асацыяцыі анатамаў (IFAA). У сваю чаргу, цягліцы галавы падзяляюцца на мімічныя (цягліцы твару) і жавальныя цягліцы[1][2][3][4][5]. Беларускія назвы прыведзены паводле лацінска-руска-беларускага анатамічнага слоўніка[6].
Мімічныя цягліцы, ці цягліцы твару (лац.: mm. faciei) развіваюцца з другой жабравай дугі. Ад іншых шкілетных цягліц яны адрозніваюцца шэрагам асаблівасцей сваёй будовы[7]. Мімічныя цягліцы не маюць падвойнага прымацавання да касцей — яны пачынаюцца ад касцей тваравага чэрапа і прымацоўваюцца двума ці адным канцом да скуры ці слізістых абалонак, дзякуючы чаму пры іх скарачэнні змяняецца міміка твару (рэльеф скуры). Мімічныя цягліцы з'яўляюцца параўнальна тонкімі, пазбаўлены фасцый і размяшчаюцца ў пласце тлушчавай клятчаткі непасрэдна пад скурай. Яшчэ адной асаблівасцю мімічных цягліц з'яўляецца тое, што прымацоўваючыся да скуравага покрыва, яны сваімі асобнымі пучкамі злучаюцца адна з адной. Адзінкавае скарачэнне мімічных цягліц назіраецца рэдка, звычайна адбываецца скарачэнне цэлай групы цягліц, але пры гэтым толькі адна з цягліц з'яўляецца вызначальнай. Ад камбінацый гэтых скарачэнняў залежыць разнастайнасць мімікі[7]. Змяняючы форму адтулін і перасоўваючы скуру з утварэннем складак, мімічныя цягліцы надаюць твару пэўны выраз, які адпавядае таму ці іншаму перажыванню. Акрамя асноўнай функцыі — выражаць эмоцыі — мімічныя цягліцы таксама бяруць удзел у маўленні, жаванні. Для зручнасці апісання мімічныя цягліцы ў адпаведнасці з трыма аддзеламі твару часта дзеляць на тры групы: верхнюю (цягліцы, якія займаюць верхнюю частку твару і размяшчаюцца ў вобласці вачніцы і лба), сярэднюю (размешчаны паміж вачніцамі і ротам) і ніжнюю (цягліцы, якія групуюцца вакол рота і падбародка)[7]. У адпаведнасці з размяшчэннем вылучаюць наступныя групы цягліц[1][4][8][9]:
Выява | Назва (часткі, брушкі) | Прымацаванне | Кровазабеспячэнне | Інервацыя | Функцыя | Заўвагі | |||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Пачатак | Канец | ||||||||
Цягліцы скляпення чэрапа | |||||||||
Надчэрапная цягліца (лац.: m. epicranius) |
Патыліцава-лобная цягліца (лац.: m. occipitofrontalis) |
Патыліцавае брушка (лац.: venter occipitalis) |
Латаральная частка верхняй каркавай лініі патыліцавай косці (лац.: pars lateralis linea nuchae superior ossis temporalis) і соскападобны адростак скроневай косці (лац.: processus mastoideus ossis temporalis) | Сухажыльны шлем, ці надчэрапны апанеўроз (лац.: galea aponeurotica, seu aponeurosis epicranialis) | Патыліцавая, задняя вушная артэрыі (лац.: aa. occipitalis, auricularis posterior) | Задні вушны нерв тваравага нерва (лац.: n. auricularis posterior nervi facialis) | Падымае бровы і скуру над коранем носа, або цягне скуру галавы наперад, утвараючы на лбе папярочныя складкі | ||
Лобнае брушка (лац.: venter frontalis) |
Скура броў на ўзроўні надброўных дуг (лац.: arcus superciliaris) | Паверхневая скроневая, надвачніцавая, слёзная артэрыі (лац.: aa. temporalis superficialis, supraorbitalis, lacrimalis) | Скроневыя галіны тваравага нерва (лац.: rr. temporales nervi facialis) | Цягне скуру галавы назад | |||||
Скронева-цемевая цягліца (лац.: m. temporoparietalis) |
Унутраны бок храстка вушной ракавіны (лац.: pinna) паміж пярэдняй і верхняй вушнымі цягліцамі | Паверхневая скроневая і задняя вушная артэрыі (лац.: aa. temporalis superficialis, auricularis posterior) | Ссоўвае вушную ракавіну наперад і ўверх | ||||||
Цягліцы акружнасці вока | |||||||||
Кругавая цягліца вока (лац.: m. orbicularis oculi) |
Вачніцавая частка (лац.: pars orbitalis) |
Насавая частка лобнай косці (лац.: pars nasalis ossis frontalis), лобны адростак верхняй сківіцы (лац.: processus frontalis maxillae), медыяльная звязка павека (лац.: lig. palpebrale mediale) | Акружаючы вачніцу, вяртаецца на месца; уплятаецца ў лобнае брушка патыліцава-лобнай цягліцы (лац.: venter frontalis musculi occipitofrontalis) і ў цягліцу-сцягвальніцу брыва (лац.: m. corrugator supercilii) | Тваравая, паверхневая скроневая, надвачніцавая, падвачніцавая артэрыі (лац.: aa. facialis, temporalis superficialis, infraorbitalis, supraorbitalis) | Скроневыя і скулавыя галіны тваравага нерва (лац.: rr. temporales et zygomatici nervi facialis) | Зачыняе вочную шчыліну, утварае складкі ў акружнасці вачніцы, разгладжвае складкі ў вобласці скуры лба | |||
Павекавая частка (лац.: pars palpebralis) |
Верхняя частка (лац.: pars superior) |
Верхні край медыяльнай звязкі павека (лац.: lig. palpebrale mediale) | Латаральная звязка павека (лац.: lig. palpebrale laterale) | Зводзіць павекі | |||||
Ніжняя частка (лац.: pars inferior) |
Ніжні край медыяльнай звязкі павека (лац.: lig. palpebrale mediale) | ||||||||
Слёзная частка (лац.: pars lacrimalis), ці глыбокая частка (лац.: pars profunda) |
Заднi слёзны грэбень (лац.: crista lacrimalis posterior) | Слёзны мяшок (лац.: saccus lacrimalis), павекавая частка кругавой цягліцы вока (лац.: pars palpebralis musculi orbicularis oculi) | Пашырае слёзны мяшок, спрыяе паступленню ў яго слёзнай вадкасці | ||||||
Цягліца-сцягвальніца брыва (лац.: m. corrugator supercilii) |
Медыяльная частка надброўнай дугі (лац.: arcus superciliaris) | Аснова вушной ракавіны (лац.: pinna) і скура броў | Лобная, надвачніцавая, скроневая артэрыі (лац.: aa. frontalis, supraorbitalis, temporalis superficialis) | Скроневыя галіны тваравага нерва (лац.: rr. temporales nervi facialis) | Збліжае бровы, выклікае ўтварэнне вертыкальных складак у міжброўным прамежку | ||||
Цягліца ганарліўцаў (лац.: m. procerus)[заўв 1] |
Медыяльны аддзел насавой косці (лац.: os nasale) ці апанеўроз насавой цягліцы (лац.: aponeurosis musculi nasalis) | Скура надпераноссі (лац.: glabella) паміж бровамі | Вуглавая, надвачніцавая артэрыі (лац.: aa. angularis, supraorbitalis) | Шчочныя галіны тваравага нерва (лац.: rr. buccales nervi facialis) | Апускае скуру надпераносся ўніз, утварае папярочныя складкі ў вобласці кораня носа | ||||
няма даступнай ілюстрацыі | Цягліца-апускальніца брыва (лац.: m. depressor supercilii) |
Верхняя траціна бакавой часткі насавой косці (лац.: os nasale) | Медыяльная вобласць скуры над бровамі | Вуглавая, надвачніцавая артэрыі (лац.: aa. angularis, supraorbitalis) | Скроневыя і скулавыя галіны тваравага нерва (лац.: rr. temporales et zygomatici nervi facialis) | Апускае брыво ўніз і трохі ўнутр, утварае папярочныя складкі ў вобласці кораня носа |
FMA: 46798 | ||
Цягліцы акружнасці вушной ракавіны[заўв 2] | |||||||||
Пярэдняя вушная цягліца (лац.: m. auricularis anterior) |
Скроневая фасцыя (лац.: fascia temporalis) і сухажыльны шлем, ці надчэрапны апанеўроз (лац.: galea aponeurotica, seu aponeurosis epicranialis) | Скура вушной ракавіны вышэй за казельчык (лац.: tragus) | Паверхневая скроневая артэрыя (лац.: a. temporalis superficialis) | Скроневыя галіны тваравага нерва (лац.: rr. temporales nervi facialis) | Ссоўвае вушную ракавіну наперад і ўверх |
FMA: 46856 | |||
Верхняя вушная цягліца (лац.: m. auricularis superior) |
Сухажыльны шлем, ці надчэрапны апанеўроз (лац.: galea aponeurotica, seu aponeurosis epicranialis), над вушной ракавінай | Скура вушной ракавіны (лац.: pinna) | Паверхневая скроневая і задняя вушная артэрыі (лац.: aa. temporalis superficialis, auricularis posterior) | Задні вушны нерв тваравага нерва (лац.: n. auricularis posterior nervi facialis) | Ссоўвае вушную ракавіну ўверх, нацягвае сухажыльны шлем |
FMA: 46855 | |||
Задняя вушная цягліца (лац.: m. auricularis posterior) |
Каркавая фасцыя (лац.: fascia nuchae), соскападобны адростак скроневай косці (лац.: processus mastoideus ossis temporalis) | Скура вушной ракавіны (лац.: pinna) | Задняя вушная артэрыя (лац.: a. auricularis posterior) | Задні вушны нерв тваравага нерва (лац.: n. auricularis posterior nervi facialis) | Ссоўвае вушную ракавіну назад і ўверх |
FMA: 46857 | |||
Цягліцы акружнасці носа | |||||||||
Насавая цягліца (лац.: m. nasalis) | Папярочная частка (лац.: pars transversa), ці цягліца-сціскальніца ноздры (лац.: m. compressor naris) |
Альвеалярнае ўзвышша верхняга медыяльнага разца верхняй сківіцы (лац.: jugi alveolaria maxillae) | Злучаецца з процілеглай цягліцай вышэй носа | Верхняя губная і вуглавая артэрыі (лац.: aa. labialis superior, angularis) | Шчочныя галіны тваравага нерва (лац.: rr. buccales nervi facialis) | Сціскае храстковы аддзел, звужваючы адтуліну носа | |||
Крылавая частка (лац.: pars alaris), ці цягліца-пашыральніца ноздры (лац.: m. dilatator naris) |
Вялікі храсток крыла носа (лац.: cartilago alaris major), скура крылаў носа вакол ноздраў | Апускае крыло носа, звужваючы ноздры | |||||||
Цягліца-апускальніца перагародкі носа (лац.: m. depressor septi nasi) |
Альвеалярнае ўзвышша верхняга медыяльнага і латаральнага разцоў (лац.: jugi alveolaria maxillae) | Ніжняя частка храстковай часткі насавой перагародкі (лац.: cartilago septi nasi) | Верхняя губная артэрыя (лац.: a. labialis superior) | Шчочныя галіны тваравага нерва (лац.: rr. buccales nervi facialis) | Цягне перагародку і кончык носа ўніз, разам з крылавай часткай насавой цягліцы пашырае ноздры перад удыхам | ||||
Цягліцы акружнасці рота і шчакі | |||||||||
Кругавая цягліца рота (лац.: m. orbicularis oris) |
Губная частка (лац.: pars labialis) |
Залягае ў тоўшчы губ і шчыльна зрошчана са скурай | Верхняя і ніжняя губныя, падбародкавая артэрыі (лац.: aa. labiales superior et inferior, mentalis) | Шчочныя галіны тваравага нерва (лац.: rr. buccales nervi facialis) | Звужвае ротавую шчыліну і выцягвае губы наперад | ||||
Краевая часть (лац.: pars marginalis) |
Аблямоўвае вобласць рота, пераходзячы ў прылеглыя цягліцы | ||||||||
Вялікая скулавая цягліца (лац.: m. zygomaticus major) |
Латаральная паверхня скулавай косці, спераду ад скуласкроневага шва (лац.: sutura zygomaticotemporalis) | Уплятаецца ў кругавую цягліцу рота (лац.: m. orbicularis oris) | Падвачніцавая і шчочная артэрыі (лац.: aa. infraorbitalis, buccalis) | Шчочныя і скулавыя галіны тваравага нерва (лац.: rr. buccales et zygomatici nervi facialis) | Цягне вугал рота ўверх і вонкі (латаральна) | ||||
Малая скулавая цягліца (лац.: m. zygomaticus minor) |
Вачніцавая паверхня скулавай косці, ззаду ад скуласкроневага шва (лац.: sutura zygomaticotemporalis) | Уваходзіць у верхнюю губу і пераплятаецца там з іншымі цягліцамі, скура вугла рота (лац.: commissura labiorum), слізістая абалонка шчакі | Падвачніцавая і шчочная артэрыі (лац.: aa. infraorbitalis, buccalis) | Шчочныя і скулавыя галіны тваравага нерва (лац.: rr. buccales et zygomatici nervi facialis) | Цягне вугал рота ўверх і вонкі (латаральна) | ||||
Цягліца-падымальніца верхняй губы (лац.: m. levator labii superioris) |
Падвачніцавы край (лац.: margo infraorbitalis) вышэй падвачніцавай адтуліны (лац.: foramen infraorbitale) | Уплятаецца ў кругавую цягліцу рота (лац.: m. orbicularis oris), скура насагубнай баразны (лац.: philtrum) | Падвачніцавая, верхняя губная і шчочная артэрыі (лац.: aa. infraorbitalis, labialis superior, buccalis) | Шчочныя галіны тваравага нерва (лац.: rr. buccales nervi facialis) | Падымае верхнюю губу, змяняе глыбіню насагубнай баразны | ||||
Цягліца-падымальніца верхняй губы і крыла носа (лац.: m. levator labii superioris aleque nasi) |
Верхняя частка лобнага адростка верхняй сківіцы (лац.: processus frontalis maxillae), медыяльней уваходу ў вачніцу | Медыяльны пучок — вялікі храсток крыла носа (лац.: cartilago alaris major) і скура над ім, латаральны пучок — скура насагубнай баразны (лац.: philtrum) | Падвачніцавая, верхняя губная і шчочная артэрыі (лац.: aa. infraorbitalis, labialis superior, buccalis) | Шчочныя галіны тваравага нерва (лац.: rr. buccales nervi facialis) | Падымае верхнюю губу і падцягвае крыло носа, дапамагае крылавай частцы насавой цягліцы пашыраць ноздру | ||||
Цягліца-падымальніца вугла рота (лац.: m. levator anguli oris) |
Ніжэй падвачніцавай адтуліны (лац.: foramen infraorbitale) ад іколавай ямкі (лац.: fossa canina) | Скура і слізістая абалонка верхняй губы, уплятаецца ў кругавую цягліцу рота (лац.: m. orbicularis oris) | Падвачніцавая і шчочная артэрыі (лац.: aa. infraorbitalis, buccalis) | Шчочныя галіны тваравага нерва (лац.: rr. buccales nervi facialis) | Цягне вугал рота ўверх і вонкі (латаральна), паглыбляе насагубную баразну | ||||
Цягліца смеху (лац.: m. risorius)[заўв 3] |
Скулавая дуга (лац.: arcus zygomaticus), калявушная і жавальная фасцыі (лац.: fascia parotideomasseterica) | Скура вугла рота (лац.: commissura labiorum), можа мець прамежкавае мацаванне да скуры шчакі[заўв 4] | Тваравая, папярочная тваравая і шчочная артэрыі (лац.: aa. facialis, transvera faciei, buccalis) | Шчочныя галіны тваравага нерва (лац.: rr. buccales nervi facialis) | Цягне вугал рота вонкі (латаральна) | ||||
Цягліца-апускальніца вугла рота (лац.: m. depressor anguli oris) |
Пярэдняя паверхня ніжняй сківіцы ў вобласці падбародкавага грудка (лац.: protuberantia mentalis) і косай лініі (лац.: linea oblique), ніжэй падбародкавай адтуліны (лац.: foramen mentale) | Скура вугла рота, уплятаецца ў тоўшчу верхняй губы і цягліцы-падымальніцы вугла рота (лац.: m. levator anguli oris) | Ніжняя губная, падбародкавая і падпадбародкавая артэрыі (лац.: aa. labialis inferior, mentalis, submentalis) | Ніжняскiвіцавая галіна тваравага нерва (лац.: ramus marginalis mandibularis nervi facialis) | Цягне вугал рота ўніз і вонкі (латаральна) | ||||
Цяглiца-апускальнiца нiжняй губы (лац.: m. depressor labii inferioris) |
Пярэдняя паверхня ніжняй сківіцы ў вобласці косай лініі (лац.: linea oblique), паміж ніжняскiвіцавым сімфізам (лац.: symphysis mandibulae) і падбародкавай адтулінай (лац.: foramen mentale) | Скура і слізістая абалонка ніжняй губы, уплятаецца ў цягліцу-падымальніцу верхняй губы (лац.: m. levator labii superioris) | Ніжняя губная і падбародкавая артэрыі (лац.: aa. labialis inferior, mentalis) | Ніжняскiвіцавая галіна тваравага нерва (лац.: ramus marginalis mandibularis nervi facialis) | Цягне скуру падбародка ўверх, цягне ніжнюю губу ўніз і трохі латаральна | ||||
Падбародкавая цягліца (лац.: m. mentalis) |
Альвеалярныя ўзвышшы ў вобласці разцоў і іклоў ніжняй сківіцы (лац.: jugi alveolaria mandibulae) | Скура падбародка | Ніжняя губная і падбародкавая артэрыі (лац.: aa. labialis inferior, mentalis) | Ніжняскiвіцавая галіна тваравага нерва (лац.: ramus marginalis mandibularis nervi facialis) | Падымае ці высоўвае наперад ніжнюю губу, цягне скуру падбародка ўверх, зморшчваючы яе | ||||
Папярочная цягліца падбародка (лац.: m. transversus menti)[заўв 5] |
Часта з'яўляецца працягам цягліцы-апускальніцы вугла рота, злучае пункты пачатку гэтых цягліц | Ніжняя губная і падбародкавая артэрыі (лац.: aa. labialis inferior, mentalis) | Ніжняскiвіцавая галіна тваравага нерва (лац.: ramus marginalis mandibularis nervi facialis) | Бярэ ўдзел у апусканні вугла рота |
FMA: 49080 | ||||
Шчочная цягліца (лац.: m. buccinator), ці «цягліца трубачоў» |
Шчочны грэбень ніжняй сківіцы (лац.: crista buccinatoria mandibulae), крыланіжнясківіцавае шво (лац.: raphe pterygomandibulare), вонкавая паверхні верхняй і ніжняй сківіцы ў вобласці альвеол маляраў | Слізістая абалонка і скура вугла рота (лац.: commissura labiorum), верхняй і ніжняй вуснаў, уплятаецца ў кругавую цягліцу рота (лац.: m. orbicularis oris) | Шчочная артэрыя (лац.: a. buccinator) | Шчочныя галіны тваравага нерва (лац.: rr. buccales nervi facialis) | Адцягвае вугал рота ў бок, пры двухбаковым скарачэнні — расцягвае ротавую шчыліну, прыціскае ўнутраную паверхню шчок да зубоў, засцерагае слізістую абалонку шчакі ад прыкусвання |
Жавальныя цягліцы (лац.: mm. masticatorii) развіваюцца з мезадэрмы першай жабравай дугі, звязаны адна з адной марфалагічна (прымацоўваюцца да ніжняй сківіцы) і функцыянальна (здзяйсняюць жавальныя рухі ніжняй сківіцы)[2][5]. Жавальныя цягліцы, у адрозненне ад мімічных, пакрыты шчыльнымі фасцыямі, маюць двухбаковае мацаванне да касцей і выконваюць наступныя функцыі: закрыванне рота, рух ніжняй сківіцы наперад, назад і ў бакі, артыкуляцыя[29]. Некаторыя аўтары[33] дзеляць жавальныя цягліцы на асноўныя (жавальная, скроневая, медыяльная і латаральная крылападобныя цягліцы) і дапаможныя (цягліцы шыі).
Выява | Назва (часткі, галоўкі) | Прымацаванне | Кровазабеспячэнне | Інервацыя | Функцыя | Заўвагі | ||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Пачатак | Канец | |||||||
Жавальная цягліца (лац.: m. masseter) |
Паверхневая частка (лац.: pars superficialis) |
Верхняскiвіцавы адростак (лац.: processus maxillaris) скулавай косці, пярэднія дзве траціны вонкавай паверхні скулавай дугі (лац.: arcus zygomaticus) | Жавальная грудаватасць (лац.: tuberositas masseterica) у вобласці вугла ніжняй сківіцы (лац.: angulus mandibulae) | Жавальная і папярочная тваравыя артэрыі (лац.: aa. masseterica, transversa faciei) | Жавальны нерв ад трайчастага нерва (лац.: n. massetericus) | Падымае ніжнюю сківіцу, паверхневая частка цягліцы ўдзельнічае ў высоўванні сківіцы наперад | ||
Глыбокая частка (лац.: pars profunda) |
Унутраная паверхня скулавай дугі (лац.: arcus zygomaticus) | Верхняя частка латаральнай паверхні галіны ніжняй сківіцы (лац.: ramus mandibulae) і вянцовы адростак (лац.: processus coronoideus) | ||||||
Скроневая цягліца (лац.: m. temporalis) |
Паверхня скроневай ямкі (лац.: fossa temporalis), скроневая лінія на лобнай косці (лац.: linea temporalis), вялікае крыло (лац.: ala major) клінаватай косці і лускаватая частка (лац.: pars squamosa) скроневай косці | Вянцовы адростак (лац.: processus coronoideus) і пярэдні край галіны ніжняй сківіцы (лац.: ramus mandibulae), сустаўнай дыск (лац.: discus articularis) скронева-ніжнясківіцавага сустава | Глыбокая і паверхневая скроневыя артэрыі (лац.: aa. temporales profunda et superficialis) | Глыбокія скроневыя нервы ад трайчастага нерва (лац.: nn. temporalis profundi) | Пры скарачэнні ўсіх пучкоў — падымае ніжнюю сківіцу, пры скарачэнні задніх пучкоў — цягне назад ніжнюю сківіцу | |||
Латаральная крылападобная цягліца (лац.: m. pterygoideus lateralis) |
Верхняя галоўка (лац.: caput superius) |
Падскроневая паверхня і падскроневы грэбень вялікага крыла клінападобнай косці (лац.: facies infratemporalis et crista infratemporalis alae majoris ossis sphenoidalis) | Медыяльная паверхня сустаўнай капсулы скронева-ніжнясківіцавага сустава і сустаўнай дыск (лац.: discus articularis) | Ніжняя луначкавая і тваравыя артэрыі (лац.: aa. alveolares inferiores, facialis) | Латаральны крылападобны нерв ад трайчастага нерва (лац.: n. pterygoideus lateralis) | Пры аднабаковым скарачэнні — ссоўвае ніжнюю сківіцу ў процілеглы бок, пры двухбаковым скарачэнні — высоўвае ніжнюю сківіцу наперад | ||
Ніжняя галоўка (лац.: caput inferius) |
Вонкавая паверхня латаральнай пласцінкі крылападобнага адростка клінападобнай косці (лац.: facies externa laminae lateralis processus pterygoideus ossis sphenoidalis) | Крылападобная ямка ніжняй сківіцы (лац.: fovea pterygoidea mandibulae) | ||||||
Медыяльная крылападобная цягліца (лац.: m. pterygoideus medialis) |
Паверхневая галоўка (лац.: caput superficialis) |
Груд верхняй сківіцы (лац.: tuber maxillae) і пірамідальны адростак паднябеннай косці (лац.: processus pyramidalis ossis palatini) | Крылападобная грудаватасць ніжняй сківіцы (лац.: tuberosita pterygoidea mandibulae) | Верхняя луначкавая і тваравыя артэрыі (лац.: aa. alveolares superiores, facialis) | Медыяльны крылападобны нерв ад трайчастага нерва (лац.: n. pterygoideus medialis) | Пры аднабаковым скарачэнні — ссоўвае ніжнюю сківіцу ў процілеглы бок, пры двухбаковым скарачэнні — высоўвае і падымае ніжнюю сківіцу | ||
Глыбокая галоўка (лац.: caput profunda) |
Унутраная паверхня латаральнай пласцінкі крылападобнага адростка клінападобнай косці (лац.: facies interna laminae lateralis processus pterygoideus ossis sphenoidalis)--> |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.