Цыкута ядавітая[3] (Cicúta virósa) — від раслін з роду Цыкута (Cicuta).
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць
Народныя назвы: вяха, шалей, віха[4][5][6][7][8].
Цыкута — адна з самых атрутных раслін[9]. Ядавітай з’яўляецца ўся расліна, але асабліва карэнішча. Цыкута вабіць сваім прыемным маркоўным пахам і карэнішчам, якое на смак нагадвае бручку або рэдзьку. 100—200 г карэнішча дастаткова, каб забіць карову, а 50-100 г забіваюць авечку. З насення і карэнішча здабываюць цыкутны алей, або цыкутол. Цыкутол лічыцца атрутным, у смале кораня змяшчаецца цыкутаксін, пачатак расліны з’яўляецца найбольш ядавітым, ужо праз некалькі хвілін пасля прыёму ўнутр яд выклікае млоснасць, ваніты і колікі ў ніжняй частцы жывата, за якімі могуць пачацца галавакружэнне, хісткая хада, пена з рота. Зрэнкі пашыраныя, эпілептоідныя прыпадкі і курчы могуць скончыцца паралічам і смерцю. Дапамога пры атручэнні — неадкладнае прамыванне страўніка воднай сумессю актываванага вугалю з танінам.
Расце цыкута блізу вады: на рэках, балотах, ручаях. Цвіце ў другой палове лета (ліпень-жнівень).
Раней лічылася, што Сакрат быў пакараны прыняццем соку цыкуты, аднак у цяперашні час лічыцца больш верагодным, што Сакрат прыняў напой на аснове балігалову плямістага (Conium maculatum).
Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя». Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927 Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- Вех ядовитый // Сельскохозяйственный энциклопедический словарь / Редкол.: В. К. Месяц (гл. ред.) и др. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 74. — 656 с. — 100 000 экз. (руск.)
- Вех ядовитый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)