From Wikipedia, the free encyclopedia
Цутому Хата (яп.: 羽田 孜; 24 жніўня 1935 — 28 жніўня 2017) — японскі палітык, у 1994 годзе на працягу некалькіх тыдняў займаў пасаду Прэм’ер-міністра Японіі.
Хата нарадзіўся ў 1935 годзе ў Токіа. Яго бацька, Бусіра Хата, з’яўляўся членам парламента ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі. Скончыўшы ўніверсітэт, Хата ўладкаваўся на працу ў аўтобусную кампанію ў якасці простага служачага, дзе прапрацаваў з 1958 па 1969 гг. У 1969 годзе, прадстаўляючы прэфектуру Нагана, ён быў абраны ў парламент ад ліберал-дэмакратаў.
У 1993 годзе Хата пакінуў ЛДП і ўзначаліў Партыю абнаўлення, якая неўзабаве стала часткай кааліцыйнага ўрада Марыхіра Хасакавы. У кабінеце Хасакавы Хата займаў пасаду міністра замежных спраў.
28 красавіка 1994 года Хасакава сышоў у адстаўку, у выніку чаго Хата стаў прэм’ер-міністрам, узначаліўшы кабінет, які не меў большасці ў парламенце[3]. 30 чэрвеня на пасадзе прэм’ера яго змяніў Тамііці Мураяма.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.