![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/43/Blue_circle_for_diabetes.svg/langbe-640px-Blue_circle_for_diabetes.svg.png&w=640&q=50)
Цукровы дыябет
From Wikipedia, the free encyclopedia
Цукровы дыябет (лац.: diabetes mellītus) — група эндакрынных захворванняў, якія развіваюцца з прычыны абсалютнай ці адноснай (парушэнне ўзаемадзеяння з клеткамі-мішэнямі) недастатковасці гармона інсуліну, у выніку чаго развіваецца гіперглікемия — ўстойлівае павелічэнне ўтрымання глюкозы ў крыві. Захворванне характарызуецца хранічным цячэннем і парушэннем усіх відаў абмену рэчываў: вугляводнага, тлушчавага, бялковага, мінеральнага і водна-солевага. Акрамя чалавека, дадзенаму захворванню схільныя таксама і некаторыя іншыя жывёлы, напрыклад, коткі.