![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/be/Les_Tr%25C3%25A8s_Riches_Heures_du_duc_de_Berry_juillet.jpg/640px-Les_Tr%25C3%25A8s_Riches_Heures_du_duc_de_Berry_juillet.jpg&w=640&q=50)
Цудоўны часаслоў герцага Берыйскага
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Цудоўны часаслоў герцага Берыйскага», ці «Раскошны часаслоў герцага Берыйскага» (фр.: Très Riches Heures du Duc de Berry) — ілюстраваны рукапіс XV стагоддзя. Найбольш праслаўленыя выявы часаслова — цыкл «Поры года» з 12 мініяцюр з выявай пацех знаці або сялянскай працы на фоне сярэдневяковых замкаў.
| ||
Браты Лімбург, «Майстар Ценяў» (ці «Прамежкавы майстар», Бартэлемі д’Эйк?), Жан Каломб | ||
Цудоўны Часаслоў герцага Берыйскага. 1410—1490-я | ||
Très Riches Heures du Duc de Berry | ||
Матэрыял | Пергамент | |
---|---|---|
Тэхніка | гуаш, акварэль, пазалота | |
Памеры | 29 × 21 см | |
Музей Кандэ, Шанціі | ||
(інв. Ms. 65) | ||
![]() |
Быў заказаны герцагам Жанам Берыйскім мініяцюрыстам братам Полю, Жану і Эрману Лімбургам у 1410—1411 гадах і застаўся незавершаным пасля смерці трох мастакоў і іх заказчыка ў 1416 годзе. Рукапіс, верагодна, быў дапоўнены ў каляндарнай частцы ананімным майстрам у 1440—1450-х гадах. Некаторыя гісторыкі мастацтва лічаць, што гэтым мастаком быў Бартэлемі д’Эйк. У 1485—1486 гадах манускрыпт быў дапрацаваны мастаком Жанам Каломбам па заказу Карла I Савойскага, аднак некаторыя лісты яго засталіся незавершанымі. Набыты герцагам Амальскім у 1856 годзе, часаслоў захоўваецца ў яго замку Шанціі (у наш час — Музей Кандэ, інв. № Ms. 65). Разам з памесцем і размешчаным у ім зборам твораў мастацтва часаслоў быў перададзены герцагам французскай дзяржаве; паводле яго завяшчання, манускрыпт, як і іншыя экспанаты, ніколі не павінен пакідаць межаў Шанціі[1].