From Wikipedia, the free encyclopedia
Цокаль Эдысана — разьбовая сістэма хуткага злучэння электрычных лямпаў, распрацаваная Томасам Эдысанам у 1909. Пазначэнне Exx адпавядае дыяметру ў міліметрах, так цокаль E27 мае дыяметр 27 мм.
У ЗША стандартным з'яўляецца памер E26, таксама выкарыстоўваюцца цокалі E12 для свечкападобных лямпаў тыпу «мін'ён» і E10 у некаторых электрычных гірляндах. E17 таксама распаўсюджаны, асабліва ў некаторых настольных лямпах. У большасці краін, якія выкарыстоўваюць для бытавога электразабеспячэння напружанне 230—240 В, найбольш распаўсюджаны цокалі E27 і E14 (E27 — стандартны цокаль савецкіх і еўрапейскіх лямпачак 220В). Таксама часта выкарыстоўваюць г. зв. штыкавы ці баянетны раздым.
Цокалі большых памераў выкарыстоўваюцца для магутных лямпаў вулічнага асвятлення.
Тып | Дыяметр, мм | Найменне | Код па IEC |
---|---|---|---|
E5 | 5 мм | Мікрацокаль (LES, Lilliput Edison Screw) | IEC 60061-1 (7004-25) |
E10 | 10 мм | Мініяцюрны цокаль (MES, Miniature Edison Screw) | IEC 60061-1 (7004-22) |
E12 | 12 мм | Люстравы цокаль(CES, Candelabra Edison Screw) | IEC 60061-1 (7004-28) |
E14 | 14-17 мм | Цокаль лямпаў тыпу «мін'ён»[1] (SES, Small Edison Screw) | IEC 60061-1 (7004-23) |
E17 (110 У) | 14-17 мм | Малы цокаль (SES) | IEC 60061-1 (7004-26) |
E26 (110 У) | 26-27 мм | Сярэдні цокаль (ES, Edison Screw) | IEC 60061-1 (7004-21A-2) |
E27 | 26-27 мм | Сярэдні цокаль (ES) | IEC 60061-1 (7004-21) |
E40 | 40 мм | Вялікі цокаль (GES, Giant Edison Screw) | IEC 60061-1 (7004-24) |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.