From Wikipedia, the free encyclopedia
Цзі Кан (кіт. 嵇康, піньінь Jī Kāng, 223—262) — кітайскі паэт і філосаф эпохі трохцарства.
Жыў у царстве Вэй; нарадзіўся ў павеце Чжысянь акругі Цяацзюнь (цяпер гэта месца знаходзіцца на тэрыторыі павета Суйсі правінцыі Аньхой). Прыхільнік даасізму. Уваходзіў у творчую супольнасць Сем мудрацоў бамбукавага гаю.
Паэзіі ўласцівая шчырасць выкрыцця і сатыра, а таксама (па словах Чжун Жуна) узнёслы, праўдзівы, светлы стыль. Пакараны кіруючым родам Сыма, нягледзячы на шырокую падтрымку паэта ў народзе. Паэтычная спадчына Цзі Кана складаецца з двух од і 53 вершаваных тэкстаў. Гэтыя тэксты (пераважна малых формаў) напісаны чатырохслоўным памерам. Адным з галоўных паэтычных твораў Цзі Кана лічыцца «Ода аб цыне» («Ода аб лютні»).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.