From Wikipedia, the free encyclopedia
Цзягувэнь, таксама гадальныя косткі, надпісы на гадальных костках (кіт. 甲骨文, піньінь jiǎgǔwén, англ. oracle bones, oracle bone script) — іерагліфічныя надпісы на костках чарапах і іншых жывёл часу дынастыі Шан XIV—XI ст. да н. э. Лічацца найбольш старажытнымі ўзорамі кітайскай пісьменнасці. Першыя гадальныя косткі знайшлі вучоныя Лю Тэюнь і Ван І-чжун каля горда Аньян правінцыі Хэнань у 1899 годзе. Пазней падобныя знаходкі адбываліся ў правінцыях Шаньдун, Шаньсі, Хубэй, Хэбей.
Варта заўважыць, што для запісу паўсядзённых рэчаў выкарыстоўваліся менш даўгавечныя матэрыялы, якія не захаваліся. Таму, нягледзячы на каштоўнасць для вывучэння рэлігіі перыяду Шан, надпісы цзягувень не могуць лічыцца паўнавартасным адлюстраваннем пісьмовай культуры таго часу. Надпісы на костках звычайна ўключаюць дату, імя таго, хто гадае, пытанне, адказ духаў і адзнаку аб здзяйсненні.
Каб прыняць нейкае важнае рашэнне, ваны (уладары) дынастыі Шан зварочваліся да аракулу, каб спытаць савета ў звышнатуральных істот:
Колькасць розных іерогліфаў на панцырах і касцях налічвае каля 5000 знакаў. З іх атаясамлены з сучаснымі іерогліфамі каля 1500. Астатнія (пераважна асабістыя імёны і геаграфічныя назвы) або ўнікальныя і характэрныя толькі для перыяду Шан, альбо не расшыфраваныя.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.