Цепленскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Це́пленскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Уздзенскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Цеплень.
Цепленскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Уздзенскі раён |
Уключае | 12 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Цеплень |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 30 кастрычніка 2009 |
Насельніцтва (2009) | 422 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Шацкага раёна Мінскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Самахвалавіцкага раёна Мінскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Самахвалавіцкім раёне БССР. З 18 студзеня 1931 года ў складзе Уздзенскага раёна. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Дзяржынскага раёна. 30 кастрычніка 2009 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Дзешчанскага сельсавета[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 422 чалавекі[2], з іх 96,0 % — беларусы, 1,9 % — рускія, 1,2 % — азербайджанцы[3].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў: Зелень, Каладзіно, Каранеўскія, Кашканы, Ладыга, Подзелень, Прохады, Русакова, Рыбакоўшчына, Сянное, Трысцянец і Цеплень.