From Wikipedia, the free encyclopedia
Царква Успення маці Божай — колішні храм у в. Падблонне, цяпер г. Мар’іна Горка Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.
У 1859 годзе настаяцелем Пакроўскай царквы ў Навасёлках стаў малады святар Фама Русецкі, які скончыў Мінскую духоўную семінарыю. Сваю дзейнасць па ўзвядзенні храма Фама Русецкі пачаў са збору ахвяраванняў. Першыя грошы на будаванне храма ўнеслі сяляне блізкіх валасцей. Фундатарамі былі Леў Макаў, Восіп Бонч-Асмалоўскі і Эдвард Вайніловіч[1].
У 1866 годзе Фама Русецкі аб’ехаў шэраг гарадоў, пабываў у Казані, Ніжнім Ноўгарадзе, Вільні і сабраў 15000 рублёў. З дапамогай міністра ўнутраных спраў Льва Макава будаўнічыя матэрыялы ўдалося атрымаць бясплатна. У 1871 годзе заклалі падмурак храма, а праз 8 гадоў будаванне завяршылася. 30 жніўня 1879 года яе асвяцілі імем Успення Маці Божай.
Каменная і даволі ўмяшчальная, яна па сваім архітэктурным стылі напамінала грэчаскія цэрквы. Храм узводзіўся па плане грэчаскай царквы Святога Дзмітрыя ў Санкт-Пецярбургу. Апошняя ж па сваім выглядзе была вельмі падобна на сусветна вядомы сабор Святой Сафіі ў Канстанцінопалі.
Сабор быў пяцігаловым, вельмі хораша вымалёўваўся на ўзвышэнні. Меў тры ўваходы: 1-ы з боку чыгункі для ўсякага люду, 2-і з боку тэхнікума для студэнтаў, 3-і ад маёнтка, для сям’і Макова. За саборам стаяла капліца.
Унутры сабора быў багаты роспіс.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.