From Wikipedia, the free encyclopedia
Царква Спаса на Нярэдзіцы (Спас на гары Нярэдзіцы, Спас-Нярэдзіца) — храм Праабражэння Гасподняга, размешчаны ў 1,5 км на поўдзень ад Вялікага Ноўгарада на правым беразе былога рэчышча Малога Волхаўца , на невялікім узвышшы побач з Рурыкавым Гарадзішчам .
Праваслаўны храм | |
Царква Спаса на Нярэдзіцы | |
---|---|
Церковь Спаса на Нередице | |
| |
58°29′50,70″ пн. ш. 31°18′41,30″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Расія |
Вёска | Спас-Нярэдзіцы, Наўгародскі раён, Наўгародская вобласць |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Наўгародская |
Заснавальнік | Яраслаў Уладзіміравіч, князь наўгародскі |
Дата заснавання | 8 чэрвеня 1198 |
Дата пабудовы | 1198 год |
Дата скасавання | 1941 |
Статус | Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 5310113002 |
Стан | Музей |
Сайт | nereditsa.ru/index.htm |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Узведзена за адзін сезон каля 1198 года пры наўгародскім князю Яраславе Уладзіміравічы ў памяць аб двух загінулых сынах.
Храм аднагаловы, кубічнага тыпу, чатырохслупны, трохапсідны. Фрэскавыя роспісы займалі ўсю паверхню сцен і ўяўлялі сабой адзін з унікальных і найбольш значных жывапісных ансамбляў Расіі. Роспісы актыўна вывучаліся і апісваліся ад пачатку стагоддзя да 30-х гадоў XX стагоддзя.
Акварэльныя копіі нярэдзіцкіх фрэсак, выкананыя ў 1862 годзе мастаком М. А. Мартынавым , былі паказаны ў 1867 годзе на Сусветнай выстаўцы ў Парыжы і заслужылі бронзавы медаль[1].
На Гарадзішчы вакол царквы існаваў Спаса-Нярэдзіцкі, ці Спас на Гарадзішчы мужчынскі манастыр (прыпісаны да Юр’ева манастыра).
Фрэскі Нярэдзіцы — найбольш каштоўны помнік наўгародскага манументальнага жывапісу XII стагоддзя. Гэта быў абсалютна скончаны і непашкоджаны фрэскавы цыкл. У 1903—1904 гадах пад кіраўніцтвам архітэктара П. П. Пакрышкіна была праведзена першая рэстаўрацыя храма. Пасля рэстаўрацыі Н. К. Рэрых, як быццам прадчуваючы нядобрае, пісаў, звяртаючыся да мастакоў: «Спяшайцеся, таварышы, замаляваць, зняць, апісаць прыгажосць нашай даўніны. Непрыкметна набліжаецца канец яе. Захавайце цудоўныя абломкі мінулага для будучых будынкаў жыцця»[2].
У перыяд Вялікай Айчыннай вайны сусветна вядомы помнік загінуў. «Адступаючы, руская армія пакінула Ноўгарад і замацавалася на абарончым рубяжы Ліпна — Нярэдзіца — Кірылаў — Кавалёва — Волатава, гэта значыць па рэчышчы Волхаўца. Супрацьстаянне двух сіл працягвалася года паўтара, у гэты час старажытныя храмы на лініі нашай абароны, пераўтвораныя ў доўгачасовыя агнявыя кропкі, падвяргаліся сістэматычнаму артылерыйскаму абстрэлу. Адной з першых, яшчэ ў жніўні — кастрычніку 1941 года, загінула Нярэдзіца. Яна была разбурана больш чым напалову: уцалелі толькі тыя часткі будынка, якія апынуліся пад заваламі паваліўшыхся купалоў, скляпенняў і верхніх сцен. Загінуў і весь — за вельмі нешматлікімі выключэннямі — роспіс храма. Была спалена вёска Нярэдзіца. Цалкам разбурана Гарадзішча з Благавешчанскай царквой»[3].
Дзякуючы захаваным апісанням, копіям і фотаздымкам, іконаграфічны матэрыял з храма Праабражэння на Нярэдзіцы застаецца адным з найбольш ужывальных у параўнальным аналізе. Работы па выратаванню помніка пачаліся ў 1944 годзе. Цалкам адноўлены ў 1956—1958 гадах.
У 2001 гадах Наўгародская архітэктурна-археалагічная экспедыцыя правяла раскопкі ўнутры храма. Сярод іншых шматлікіх знаходак, за вынятай падсыпкай пад падлогу былі выяўленыя ўчасткі першапачатковага жывапісу 1199 года[4] і грабніца з астанкамі маскоўскага князя Афанасія Данілавіча, нашчадка Рурыкавічаў, брата Івана Каліты і ўнука Аляксандра Неўскага, пахаванага тут, па летапісных крыніцах, у 1322 годзе.
Комплексная архітэктурная рэстаўрацыя царквы Спаса Праабражэння на Нярэдзіцы завяршылася ў 2004 годзе.
У цяперашні час, акрамя рэдкіх малебнаў, богаслужэнні не праводзяцца. Адкрыта як музейны аб’ект.
Па рашэнні ЮНЕСКА ў 1992 годзе царква Спаса на Нярэдзіцы ўключана ў Спіс Сусветнай спадчыны разам з шэрагам іншых помнікаў Ноўгарада і яго ваколіц (гл. артыкул Гістарычныя помнікі Ноўгарада і ваколіц).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.