Царква Святога Пятра (Мюнхен)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Царква Святога Пятра (ням.: St. Peter), у народзе «Альтэр Петэр» (Стары Пятро) — самы стары сабор у Мюнхене. Будаўніцтва пачалося ў XI стагоддзі на месцы старой драўлянай царквы на ўзгорку Петэрсбергль у цэнтры Мюнхена.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e2/St._Peter_%28M%C3%BCnchen%29_Hochaltar_%26_Deckengem%C3%A4lde.jpg/640px-St._Peter_%28M%C3%BCnchen%29_Hochaltar_%26_Deckengem%C3%A4lde.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/ce/Peterskirche_Munich_-_St_Peter%27s_Church_Altar.jpg/640px-Peterskirche_Munich_-_St_Peter%27s_Church_Altar.jpg)
Царква | |
Царква Святога Пятра | |
---|---|
St. Peter | |
Царква Святога Пятра | |
48°08′11″ пн. ш. 11°34′33″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Мюнхен |
Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
Епархія | Архідыяцэзія Мюнхена і Фрайзінга[d] |
Архітэктурны стыль | раманскі стыль, готыка, ракако |
Архітэктар | Rudolf Esterer[d], Erwin Schleich[d], Anton Ignaz Gunetzrhainer[d] і Isaak Pader[d] |
Дата заснавання | XIII стагоддзе |
![]() |
У 1181 г. Атон I Вітэльсбах загадаў пашырыць гэту царкву, пабудаваную ў раманскім стылі, потым яна была асвечана біскупам Ота фон Фрызінгам. Прыкладна праз 100 гадоў царква была знесена і на яе месцы была ўзведзена новая царква і асвечана ў 1284 годзе. У выніку пажару ў пачатку XIV стагоддзя, царква Святога Пятра была моцна разбурана. Яна была адноўлена, але ўжо ў гатычным, а не раманскім стылі.
Царква працягвала мяняцца, у тым ліку і стылі яе афармлення: у XVIII стагоддзі царква Святога Пятра была перапраектавана ў стылі ракако, напрыклад, архітэктарам Іаганам Баптыстам Цымерманам. Царква была сур'ёзна разбураная падчас Другой сусветнай вайны. Работы па аднаўленні працягваліся да 2000 года.